Вольга Васільеўна Саэргел
Вольга Васільеўна Саэргел | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1983 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство | 39.500 (2000) |
Вольга Васільеўна Саэргел (у дзявоцтве Пужэвіч; нар. 17 мая 1983, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 17 мая 1983 года ў Мінску.
З 6 гадоў трэніравалася ў мінскай СДЮШАР прафсаюзаў на вуліцы Ангарскай, пачынала як адзіночніца ў трэнераў Ганны Валянцінаўны Баранавай і яе сястры Святланы Валянцінаўны Расекі, якія заўважылі ў дзяўчынцы перспектыўную гімнастку[1].
У 1999 годзе на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Будапешце ў складзе зборнай Беларусі заваявала бронзавы медаль.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднеі атрымала сярэбраны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі. Неўзабаве пасля Алімпійскіх гульняў завяршыла спартыўную кар’еру.
На алімпійскія прызавыя грошы набыла двухпакаёвую кватэру ў Мінску і аўтамабіль. Кіраванню аўтамабілем Вольгу вучыў Фёдар Міхайлавіч Азаранка, бацька Вікторыі Азаранка[1].
Пры ўдзеле сябровак-гімнастак Вольгу запрасілі выступаць у танцавальным шоў на нарвежскім 14-палубным круізным акіянскім лайнеры, які курсіраваў паміж Кітаем і Аўстраліяй. На караблі працавала 9 месяцаў і пазнаёмілася там з будучым мужам, марскім афіцэрам са Швецыі[2].
Пасля працы на лайнеры Вольга вярнулася ў Мінск, а яе шведскі сябар працягваў працаваць у ЗША на лайнеры і да яе прыехаў пазней. У 2005 годзе ў пары нарадзіўся сын Арланда. У 2006 годзе пара пабралася шлюбам, муж адвёз сям’ю ў горад Хальмстад (Швецыя) да сваіх бацькоў. У Швецыі Вольга працавала трэнерам па мастацкай гімнастыцы — спачатку ў Хальмстадзе, потым у Кальмары[2].
У 2009 годзе развялася з мужам і вярнулася ў Мінск. У беларускай сталіцы Вольга з сяброўкай адкрыла фірму па вырабе эксклюзіўных мадэляў сумак, але яна закрылася з-за фінансавага крызісу, пасля гэтага яны заняліся ўзнагароднай прадукцыяй (кубкі і медалі), але новую фірму напаткаў той жа лёс. Пазней сяброўкі планавалі адкрыць салон міастымуляцыі, але так і не рэалізавалі гэтую ідэю[2].
Вольга Саэргел працавала адміністратарам у рэстаране, сакратаром у прыватнай фірме, але гэта было не яе прызванне. Яна прыняла прапанову працы трэнерам-метадыстам у нацыянальнай камандзе Рэспублікі Беларусь па тэнісе, потым заняла пасаду начальніка каманды — старэйшага трэнера нацыянальнай каманды[2].
Зараз працуе дырэктарам Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюзаў па мастацкай гімнастыцы імя Л. Г. Гадзіевай[3].
Хобі[правіць | правіць зыходнік]
Разам з сяброўкай захапілася бегам, планавала прабегчы Мінскі паўмарафон[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Где вы теперь, кто вам целует пальцы?
- ↑ а б в г д Ольга Соэргел: марафон на полупальцах
- ↑ Учреждение «Минская городская СДЮШОР профсоюзов по гимнастике художественной имени Л. Г. Годиевой» Архівавана 20 лютага 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2000 года № 546 «Аб узнагароджанні групы спартсменаў, трэнераў, работнікаў фізічнай культуры і спорту дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2016.