Таццяна Міхайлаўна Заміроўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таццяна Заміроўская)
Таццяна Міхайлаўна Заміроўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 красавіка 1980(1980-04-11)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка

Тацця́на Міха́йлаўна Заміро́ўская (нар. 11 красавіка 1980(1980-04-11)[1], Барысаў, Мінская вобласць[2]) — беларуская пісьменніца і журналістка. Аўтар трох зборнікаў апавяданняў, апублікаваных выдавецтвам АСТ[ru] (Масква). Стыпендыятка арт-рэзідэнцый «Macdowell Colony[en]» і «Virginia Center For Creative Arts[en]» (ЗША), намінантка прэмій «Нацбэст[ru]» і «НОС[ru]» (Расія), лаўрэатка прэміі Горчава (Расія). Жыве ў Брукліне, Нью-Ёрк. У 2021 выйшаў яе дэбютны раман аб лічбавай неўміручасці і памяці «Смерти.net».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці 11 красавіка 1980 года. Пераехала жыць у Мінск, дзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Эмігравала ў ЗША ў 2015 годзе, дзе скончыла магістратуру прыгожых мастацтваў Бард-Каледжа ў Нью-Ёрку. На працягу журналісцкай кар’еры пісала пра музыку ў беларускую «Музыкальную газету», працавала рэдактарам часопіса «Jazz-квадрат», з’яўлялася пастаянным культурным аглядальнікам штотыднёвіка «БелГазета». Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх, расійскіх і англамоўных медыя.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • зборнік «Земля случайных чисел»;
  • зборнік «Жизнь без шума и боли»;
  • зборнік «Воробьиная река»;
  • раман «Смерти.net».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Автор Татьяна Замировская. Книги, биография, отзывы — OZ.by Праверана 19 кастрычніка 2023.
  2. а б Татьяна Замировская Праверана 19 кастрычніка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]