Музыкальная газета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Музыкальная газета»
Музыкальная газета (лагатып).jpg
Тып штотыднёвік

Выдавец ВД «Нестор»
Заснавана 1996
Спыненне публікацый 2008
Мова руская
Тыраж 20000 – 1500
Вэб-сайт nestor.minsk.by/mg/

«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў Мінску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газета выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на рускай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны і Расіі.[2] Тыраж у розныя гады варіраваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасля наклад рэзка ўпаў і працягваў зніжацца у наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у снежні 2007 года накладам у 2 514 асобнікаў.[3]

Да 2003 года газета выходзіла ў каляровым фармаце і распавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую і рускую музычную сцэны. З 2003 года газета стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асвятленне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), змяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананні.[4][5]

Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выдання зяўляўся Алег «ОК» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст.[6][7][8] За час свайго існавання газета стала знакавым выданнем для беларускіх знатакоў музыкі[9][10] і мела поспех у Маскве і Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасці публікацый.[4][11]

Напярэдадні 2008 года ў сілу фінансавых прычын газета спыніла сваё існаванне.[12]

Зноскі

  1. Н. Сушкевич Белорусская музыка в глобальном пространстве Интернет (руск.)  // Музыка и глобализация культуры / Научные труды Белорусской государственной академии музыки : зборнік навуковых прац. — Мн.: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2005. — В. 10. — С. 23–36.
  2. Анонс номера на music.com.ua
  3. Газет все меньше? // К.Трохин, «Naviny.by», 04.01.2008
  4. 4,0 4,1 «В истории «МГ» не было ошибок» // Т.Замировская, «БелГазета», №3 (624), 21 января 2008 г
  5. О "Музыкальной газете" в программе «Второй план», «TUT.BY», 27 марта 2012
  6. «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету» (руск.) . citydog.by (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  7. shakal.today «Хроники «Нестора». Анонс книги! (руск.) . Шакал.Тудэй (2017). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  8. Климов, Олег Олег Климов: «Угадай мелодию» (руск.) . СБ. Беларусь сегодня. Experty.by (8 лістапада 2010). Праверана 18 мая 2019.
  9. Сила печатного слова // О.Самусик, «Советская Белоруссия», 09.07.2009
  10. Десять музыкальных мемов Беларуси // «Ultra-Music», 13.11.2013
  11. ocherkistka; Тарналицкий, Максим Сайт LiveSound закрыт (руск.) . another.by (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
  12. "Пациент скорее жив, чем мёртв" // К.Карпицкая, «Read me», №2 (2), 2011, стр.29

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]