Таццяна Мікалаеўна Асташчанка
Таццяна Мікалаеўна Асташчанка | |
---|---|
укр.: Тетяна Миколаївна Остащенко | |
Род дзейнасці | афіцэр, фармацэўт, ваенны ўрач, урач |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Украіна |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таццяна Мікалаеўна Асташчанка (укр.: Тетяна Миколаївна Остащенко; нар. жнівень 1974, Львоў) — украінскі ваенны ўрач. Камандуючы медыцынскімі сіламі Узброеных Сіл Украіны з 30 ліпеня 2021 года[1], брыгадны генерал медыцынскай службы. Першая ў гісторыі Украіны жанчына, якая камандуе родам войскаў, а таксама першая жанчына ў званні брыгаднага генерала.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў жніўні 1974 года ў Львове ў сям’і ваеннаслужачага.
У 1996 годзе з адзнакай скончыла фармацэўтычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1998 годзе скончыла Украінскую ваенна-медыцынскую акадэмію.
З 1998 года праходзіла ваенную медыцынскую службу на пасадах начальніцы аптэкі вайсковай часці, афіцэра ваенна-медыцынскага ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, начальніцы аддзела медыцынскага забеспячэння Цэнтральнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Узброеных Сіл Украіны, начальніцы аддзела ваенна-медыцынскага дэпартамента Міністэрства абароны Украіны і галоўнага ўпраўлення ваеннага супрацоўніцтва і міратворчых аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, начальніка ўпраўлення медыцынскага забеспячэння галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення, галоўнага інспектара Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны.
У 2020 годзе павышала аператыўна-тактычны ўзровень адукацыі на шэрагу курсаў армій дзяржаў НАТА, а таксама скончыла курсы рэфармавання сектара абароны і бяспекі і стратэгічнага лідарства ва Універсітэце Крэнфілда (Вялікабрытанія).
30 ліпеня 2021 года была прызначаная камандуючым медыцынскіх сіл Узброеных Сіл Украіны[2]. Таццяна Асташчанка стала першай жанчынай-камандзірам асобнага роду войскаў у гісторыі Узброеных Сіл Украіны[3][4], а таксама першай жанчынай — брыгадным генералам ЗСУ[5][6].
Зноскі
- ↑ В украинской армии женщину впервые назначили на должность командующего . РИА Новости (30 ліпеня 2021).
- ↑ У Збройних силах України призначили першу жінку-командувача /Укрінформ, 30.07.2021/
- ↑ У ЗСУ призначено першу жінку-командувача /DW,30.07.2021/
- ↑ У ЗСУ вперше призначено командувачем жінку .
- ↑ Указ президента України від 24 серпня 2021 года № 427/2021 «Про присвоєння військового звання»
- ↑ 47-річна львів’янка стала першою бригадною генералкою ЗСУ, zaxid.net, 25 серпня 2021
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Призначено першу жінку-командувача у Збройних Силах України», — Андрій Таран // Сайт Министерства обороны Украины, 30 июля 2021 (укр.)
- Тетяна Остащенко стала першою жінкою-бригадним генералом ЗСУ // Радио Свобода, 25 августа 2021 (укр.)
- Міноборони: призначено першу жінку-командувача у ЗСУ // Радио Свобода, 30 июля 2021 (укр.)
- Командуванню Медичних сил представлено нового командувача // Армия-Информ, 3 августа 2021 (укр.)
- Остащенко Т. М. Архівавана 2 жніўня 2021. // Е-декларація (укр.)