Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (ЛНМУ) | |
---|---|
укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького | |
![]() | |
![]() | |
Міжнародная назва | Danulo Halytsky National Medical University in Lviv[1] |
Заснаваны | 1784 |
Рэарганізаваны | 1939 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Зімянкоўскі Барыс Сямёнавіч |
Рэктар | Q12107279? |
Юрыдычны адрас | вул. Пекарская 69, 79010 Львоў, Украіна |
Сайт | new.meduniv.lviv.ua |
![]() |
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького) — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства аховы здароўя Украіны, размешчаная ў Львове.
Адна з буйнейшых і старэйшых медыцынскіх навучальных устаноў Украіны. Рыхтуе спецыялістаў па напрамках медыцына, медыка-прафілактычная справа, стаматалогія і фармацыя. У рэйтынгу міжнароднай навуковай базы Scopus універсітэт займае першае месца сярод медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў Украіны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт з’яўляецца правапераемнікам Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1996 г.), Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1939 г.), медыцынскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта (16 лістапада 1784 г.).
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты і каледжы[правіць | правіць зыходнік]
- Медыцынскі факультэт № 1
- Медыцынскі факультэт № 2
- Стаматалагічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт паслядыпломнай адукацыі
- Медыцынскі каледж
Інстытуты, цэнтры і лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]
- Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і гігіены
- Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя і лабараторыя прамысловай таксікалогіі
- Стаматалагічны медыцынскі цэнтр
- Навучальны імітацыйны цэнтр
Іншыя структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
- Навучальны аддзел
- Навуковы аддзел
- Аддзел кадраў
- Бухгалтарская служба
- Эканамічны аддзел
- Юрыдычны аддзел
- Канцылярыя
- Аддзел камунікацыі і прамоцыі
- Аддзел навукова-медыцынскай інфармацыі
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел гуманітарнай адукацыі і выхавання
- Аддзел маркетынгу, каштарысу і забеспячэння
- Аддзел метралогіі
- Аддзел тэхнічнага абслугоўвання лабараторнага і медыцынскага абсталявання
- Аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі
- Бібліятэка
- Архіў
- Друкарня
- Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел
- Служба аховы працы і супрацьпажарнага нагляду
- Ваенна-ўліковы аддзел
- Штаб грамадзянскай абароны
- Комплекс студэнцкага харчавання
- Студэнцкі спартыўна-аздараўленчы лагер «Медык» (Шацк, Валынская вобласць)
- Вучэбна-вытворчая аптэка
- Батанічны сад
- Віварый
Зноскі
- ↑ http://new.meduniv.lviv.ua/uploads/repository/dept/law_dept/01.%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82/statut_2018.pdf Статут універсітэта ад 2018 г.