Таццяна Міхайлаўна Івінская
Нарадзілася |
27 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||
Альма-матар | ||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Таццяна Міхайлаўна Іві́нская (у шлюбе Белашапка; нар. 27 сакавіка 1958, Віцебск) — беларуская баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).
Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, чэмпіёнка свету (1983 ), Еўропы (1973, 1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Калі Таццяне было 5 месяцаў, яе бацька, супрацоўнік Віцебскага абкама КПСС, быў знойдзены павешаным у санаторыі[1].
Займацца баскетболам пачала з 3 класа па прыкладзе сваіх старэйшых брата і сястры. Першы трэнер — Людміла Іосіфаўна Гусева.
Першы яе значны поспех звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе, дзе яна вызначала гульню зборнай Беларускай ССР, умела дзейнічаючы пад шчытом, а каманда па выніках турніра заняла трэцяе месца. На здольную дзяўчынку звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай СССР.
У 1982 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры.
Пасля заканчэння сезона 1985/86 прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар’еру з-за наступстваў траўм і стала працаваць супрацоўнікам спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.
У пачатку 1990-х правяла адзін сезон у Польшчы, але задавальнення ад гульні не атрымлівала. Акрамя таго, абвастрыліся старыя спартыўныя траўмы, а кіраўніцтва клуба не захацела поўнасцю разлічыцца з баскетбалісткай па кантракце. У выніку Белашапка вярнулася ў Мінск, дзе з 1992 года на працягу 5 гадоў працавала трэнерам у адной з ДЮСШ.
У 2000 годзе зноў пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны майстар спорту СССР (1980),
- медаль «За працоўную доблесць»,
- медаль НАК Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белошапко (Ивинская) Татьяна Михайловна на сайце НАК Беларусі
- Інтэрв’ю Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Спартак» Санкт-Пецярбург
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
- Чэмпіёны свету па баскетболе
- Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выпускнікі БДУФК