Ташызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ташы́зм (фр.: tache — пляма) — кірунак у абстрактным мастацтве, які склаўся ў 1950-я гады і развіваўся паралельна абстрактнаму экспрэсіянізму і інфармелю, з якімі яго часам атаясамляюць. Аднак у адрозненне ад абстрактнага экспрэсіянізму, які зарадзіўся ў ЗША, ташызм часцей разумеецца як спецыфічна еўрапейскі, у першую чаргу, французскі варыянт беспрадметнай творчасці. Яго тыповыя выявы (у карцінах французскіх майстроў П'ера Сулажа або Х. Хартунга) заснаваныя на гульні магутных, буйных мазкоў. Ён рэдка ўключае сімвалічна знакавыя элементы, зыходзячы (як у Ж. Мацье) з чыстай рытмікі артыстычнага жэсту або (як у Ж. Базена) з абагульненых пейзажных уражанняў, якія ўяўляюць сабой свайго роду «абстрактны экспрэсіянізм».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]