Таўрын
Таўрын | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂H₇NO₃S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-483-8 |
SMILES | |
ChemSpider |
Таўрын (2-амінаэтансульфонавая кіслата) — сульфакіслата (серазмяшчальная амінакіслата), якая ўтвараецца ў арганізме з цыстэіну і метыяніну. Належыць да заменных або ўмоўна незаменных амінакіслот.[1]
Таўрын распаўсюджаны ў ежы, змяшчаецца ва ўсіх прадуктах жывёльнага паходжання і ў некаторых раслінных прадуктах. У большасці прадуктаў расліннага паходжання, у прыватнасці, у злаках, змест таўрыну мінімальны, з-за чаго ў вегетарыянцаў узнікае дэфіцыт таўрыну.[1]
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Назва «таўрын» паходзіць ад лац.: taurus («бык»), бо ўпершыню быў атрыманы з бычынай жоўці нямецкімі навукоўцамі Ф. Тыдэманам і Леапольдам Гмелінам у 1827 годзе.[2]
Фізічныя і хімічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Таўрын — белы крышталічны парашок. Плавіцца з разлажэннем, добра раствараецца ў вадзе, дрэнна — у большасці арганічных растваральнікаў. Малекула таўрыну змяшчае кіслую сульфагрупу SO3H (pH 1,5) і асноўную амінагрупу NH2 (pH 8,74), ізаэлектрычны пункт у водных растворах складае 5,12.[3] У фізіялагічных умовах (pH 7,3) ступень іанізацыі сульфагрупы складае 100 %, амінагрупы — 96,3 %, гэта значыць таўрын у такіх умовах практычна цалкам існуе ў выглядзе цвітэр-іона[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Коденцова и др. 2022.
- ↑ Tiedemann, F. Einige neue Bestandtheile der Galle des Ochsen : (de) // Annalen der Physik. — 1827. — № 2. — Т. 85. — С. 326—337. — DOI:10.1002/andp.18270850214.
- ↑ Jacobsen, J. Biochemistry and Physiology of Taurine and Taurine Derviatives : (en) // Physical Review : журн. — 1968. — Vol. 48.
- ↑ Della Corte, L. Taurine 4 // Advances in Experimental Medicine and Biology : (en). — New York : Plenum Press, 2000. — Vol. 483.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коденцова, В. М. Функциональный ингредиент таурин: адекватные и клинически эффективные дозы // Медицинский совет : журн. — 2022. — № 14. — Т. 16. — С. 88–95. — DOI:10.21518/2079-701X-2022-16-14-88-95.