Таўсцянкавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Таўсцянкавыя
Sedum torulosum 2.jpg
Sedum torulosum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crassulaceae J.St.-Hil., nom. cons., 1805

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24097
NCBI   3781
EOL   4388
IPNI   30000887-2
FW   55672

Таўсцянковыя (Crassulaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністыя расліны, сукулентныя, шматгадовыя ці аднагадовыя, з простымі, большай часткай без прылісткаў, сакавітымі лісточкамі. Кветкі звычайна ў коласападобных, гронкападобных, шчытападобных суквеццях, актынаморфныя, двухполыя, рэдка аднаполыя, кругавыя, у большасці выпадкаў з аднолькавым 4-5-6 і большым лікам членаў калякветніка (у абодвух кругах) і гінецэя, але ў два разы большым лікам у андрацэі. Венчык раздзельнапялёсткавы, іншы раз спайнапялёсткавы. Пладалісцікі свабодныя ці зрастаюцца паміж сабой у большай ці меншай ступені. Завязь верхняя. Пры аснове пладалісцікаў знаходзяцца лускі — нектарнікі.

Расліны энтамафільныя, некаторыя арнітафільныя. Кветаложа часта сподачкапашыранае. Плод — многалістоўка, рэдка каробачкападобны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства ўтрымлівае да 35 родаў і 1500 відаў. Шырока распаўсюджаны (акрамя Палінезіі і Аўстраліі), але сканцэнтраваны ў асноўным у Паўднёвай Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь сям'я таўсцянковых прадстаўлена 4 родамі і каля 11 відамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6