Перайсці да зместу

Тлалок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрагмент жароўні з выявай Тлалока, Мехіка

Тлалок (ісп. Tlaloc) — «які прымушае расці»; у міфалогіі народаў Мезаамерыкі бог дажджу і грому, сельскай гаспадаркі, агня і паўднёвай часткі свету, уладар усіх ядомых раслін. У мая насіў імя Чак, у татанакаў — Тахін, у міштэкаў — Цаві, у сапатэкаў — Касіха-Пітао. Яго культ атрымаў распаўсюджанне з ІІ ст. да н.э., пасунуўшы болей старажытны культ Кецалькаатля.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Малюнкі і скульптуры паказвалі яго антрапаморфнай пачварай з тварам ягуара, часам з вачыма савы альбо кругамі ў выглядзе стылізаваных змей вакол вачэй, з клыкамі ягуара, змяіным завітком перад носам. На галаве Тлалока часта знаходзілася зубістая карона, цела — чорнага кулеру, у руках — змеепадобны, аблеплены зубамі кій (маланка) альбо сцябло кукурузы ці збан з вадою.

Тлалок. Калекцыя Е. Еўг. Гупіла. Канец XVII ст

Па ўяўленнях ацтэкаў, Тлалок — дабрадзейны бог, но можа выклікаць паводку, засуху, град, маланкі. Лічылася, што ён жыве на вяршынях гор ці ў палацы над Мексіканскім залівам, дзе ўтвараюцца хмары. У яго жытле, ва ўнутраным двары, у кожным з чатырох куткоў стаіць па вялікаму збану, у якіх знаходзяцца жыватворны дождж, засуха, хваробы раслін і разбуральная залева адпаведна. Таму і сам Тлалок маляваўся часам у выглядзе збана. Жрацы лічылі, што Тлалок — адзінае боства, але па болей архаічных уяўленнях існавала шмат асобных карлікавых Тлалокаў («хлопчыкаў дажджу»), якія ўладарылі над дажджом, горнымі вяршынямі, градам і снегам. Ім падпарадкоўваліся таксама рэкі і азёры. Ў культам Тлалока былі звязаны жабы і змеі.

Тлалок мог пакараць людзей рэўматызмам, вадзянкай. Таму ў Тлалакан (яго нябеснае жытло) траплялі тыя, каго забіла маланка, тапельцы, падагрыкі, памерлыя ад праказы. У Тлалакане было досыць вады, ежы, кветак. Першай жонкай Тлалока была Шочыкацэль, затым — Чальчыутлікуэ. Па некаторых звестках ён быў бацькам бога луны Тэкістэкатля. Выявы Тлалока даволі шматлікія, бо яго культ быў надзвычайна пашыраны. Ацтэкі здзеснівалі рытуалы ў яго гонар на глыбокіх вірах возера Тэскока. Кожны год яму прыносілі ў ахвяру дзяцей, топячы іх у вадзе. На гары Тлалок, ля Тэначтытлана, была пабудавана вялікая статуя бога з белай лавы з паглыбленнем у галаве. У дажджлівы часы туды ўкладвалася насенне ядомых раслін.

Роля ў касмаганічным міфе

[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкі верылі, нібыта цяперашні свет — пяты па ліку. Кожны з папярэдніх сусветаў быў створаны і загінуў па волі багоў; ролю сонца дзеля кожнага сусвету выконваў той ці іншы з бог. Сонцам трэцяга сусвету стаў Тлалок. Эпоха так званага Трэцяга сонца цягнулася 364 года, пасля чаго Кецалькаатль зрынуў на зямлю вогненны дождж. Вулканы адчынілі свае кратэры. З неба падаў пясок і распаленыя камяні. Большасць людзей загінула, а тыя, хто выжыў, ператварыліся ў птушак.