Тодар Лемяшонак
| Тодар Лемяшонак | |
|---|---|
| Хведар Лемяшонак Teodor Lemieszonek | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 мая 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 кастрычніка 2000 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Маці | Ганна Лемяшонак |
| Жонка | Марыя Лемяшонак |
| Член у | |
Тодар Лемяшонак (13 мая 1915, в. Лягезы Мінскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці[1] — 30 кастрычніка 2000) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 годзе трапіў у палон і вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асоб, адкуль у 1947 годзе выехаў на працу ў Вялікабрытанію.
У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. З 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 — старшынёй мясцовага аддзела ЗБВБ. З 1949 года быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе.
Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Маці — Ганна Лемяшонак.
Жонка — Марыя Лемяшонак.
Тодар Лемяшонак — стрыечны дзед па маці беларускага паэта Віктара Шніпа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Шніп. Тутэйшая туга. Паэзія і проза // Выдавецтва «Чатыры Чвэрці». Мінск, 2014
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Брадфардзе
- Пахаваныя ў Англіі
- Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
- Беларусы ў Вялікабрытаніі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне