Перайсці да зместу

Томас Матынглі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Матынглі
Mattingly Thomas Kenneth
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: rear admiral[d]
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1936(1936-03-17) (88 гадоў)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 кастрычніка 2023(2023-10-31)[1] (87 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Матынглі (англ.: Mattingly Thomas Kenneth; нар. 17 сакавіка 1936) — амерыканскі астранаўт, удзельнік праграмы Апалон. Нарадзіўся ў Чыкага, штат Ілінойс.

Астранаўт 5-га набору. Уваходзіў у склад першага дублюючага экіпажа «Апалона-13» (пілот каманднага модуля). Калі камандзір асноўнага экіпажа Алан Шэпард захварэў, дублёры сталі асноўным экіпажам. Але за два дні да старту з гэтага экіпажа выключылі Матынглі з прычыны кантакту з чалавекам, які захварэў на адзёр. Ён застаўся на Зямлі (але на адзёр так і не захварэў).

Першы палёт у космас здзейсніў у складзе экспедыцыі «Апалона-16», 16 красавіка — 27 красавіка 1972 года, 5-й высадцы людзей на Месяц. Быў пілотам каманднага модуля. Падчас палёту да Зямлі здзейсніў выхад у адкрыты космас. За гэты палёт Матынглі быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі» ў 1972 годзе.

Другі касмічны палёт здзейсніў у летам 1984 камандзірам місіі «Калумбія STS-4».

Трэці палёт у космас — «Дыскаверы STS-51C» у студзені 1985 года, камандзір.

Ён з’яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца.