Алан Шэпард
| Алан Бартлет Шэпард | |
|---|---|
| англ.: Alan Shepard | |
| | |
| Краіна: | |
| Воінскае званне: | rear admiral[d][1] |
| Дата нараджэння: | 18 лістапада 1923 |
| Месца нараджэння: |
|
| Дата смерці: | 21 ліпеня 1998 (74 гады) |
| Месца смерці: | |
| Узнагароды: | |
Алан Бартлет Шэпард, малодшы (англ.: Alan Bartlett Shepard, Jr.; 18 лістапада 1923[2][3][…], Дэры[d], Нью-Гэмпшыр — 21 ліпеня 1998[4][5], Pebble Beach[d], Каліфорнія) — амерыканскі астранаўт, контр-адмірал амерыканскіх ВМС. Першы амерыканец, які здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Другі касмічны палёт Шэпард выканаў у якасці камандзіра касмічнага карабля «Апалон-14», пасадачны модуль якога здзейсніў пасадку на паверхню Месяца.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]1971 годзе Алан Шэпард быў дэлегатам Генеральнай Асамблеі ААН.
У 1994 годзе сумесна з двума журналістамі ён выдаў кнігу «Moon Shot: The Inside Story of America’s Race to the Moon» («Палёт на Месяц: унутраная гісторыя амерыканскай месяцавай гонкі»). Дзіка Слейтана таксама прылічаюць да аўтараў гэтай кнігі, але ён памёр перш, чым праект быў скончаны і стаў аўтарам толькі намінальна. Цікаўна, што ў выданні кнігі 1994-га года змешчаны калаж з некалькіх фотаздымкаў, дзе выяўлены Шэпард, які б’е на Месяцы па мячы для гольфа (у рэчаіснасці гэты эпізод здымаўся толькі на тэлекамеру, і якасць гэтай здымкі значна горшы). Па кнізе быў створаны тэлевізійны міні-серыял у 1994 годзе.
Памёр 21 ліпеня 1998 года ад лейкеміі у шпіталі горада Мантэрэй. Праз пяць тыдняў сканала яго жонка Луіза Шэпард. Абодва былі крэміраваны, і іх попел быў развеяны над морам. У іх трое дочак і шасцёра ўнукаў[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны залатымі медалямі НАСА «За выдатную службу» і «За выключныя дасягненні», Касмічным медалём пашаны Кангрэса, медалём дэ Лаво і медалём імя Лэнглі. У яго гонар названа новае крыло планетарыя у горадзе Канкорд.
Зноскі
- ↑ https://news.google.com/newspapers?nid=1350&dat=19710826&id=NvJOAAAAIBAJ&pg=3747,3816704
- ↑ Шепард Алан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Alan Shepard // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nytimes.com/1998/07/23/us/alan-b-shepard-jr-is-dead-at-74-first-american-to-travel-in-space.html
- ↑ https://www.nasa.gov/sites/default/files/atoms/files/shepard_alan.pdf
- ↑
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алан Шэпард
- Асобы
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Рокінгхэм (Нью-Гэмпшыр)
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў акрузе Мантэрэй
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Узнагароджаныя медалём «За выключныя дасягненні»
- Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў асваенні космасу»
- Людзі, якія пабылі на Месяцы
- Астранаўты ЗША
- Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры
- Памерлі ад лейкеміі
- НАСА


