Перайсці да зместу

Тонда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікеланджэла. «Тонда Тадэі».

Тонда — круглая па форме карціна ці барэльеф (скарачэнне ад італ. rotondo — круглы).

Такая форма карцін была асабліва папулярнай у рэнесанснай Італіі, у прыватнасці, у Фларэнцыі, дзе яна з'яўляецца ўжо ў эпоху «інтэрнацыянальнай готыкі» (Майстар Судны Парыса з Барджэла) у форме «desco da parto» (паднос для парадзіх). Гэтаму, першапачаткова рамеснаму, вырабу Мазача надаў высакароднасць твора мастацтва («Нараджэнне Марыі», 1427-28гг. Берлін-Далем).

У эпоху кватрачэнта тонда сталі выкарыстоўваць усе буйныя майстры таго часу: Даменіка Венецыяна («Пакланенне вешчуноў», Берлін-Далем), Фра Анжэліка, Філіпа ЛіпіПакланенне Вешчуноў», Вашынгтон, Нацыянальная галерэя мастацтва). Аднак часцей за ўсё тонда адлюстроўвала «Мадонну з дзіцем».

У такім варыянце тонда выкарыстоўвалі Філіпа Ліпі (Фларэнцыя, галерэя Піці), БацічэліМадонна дэль Магніфикат», Фларэнцыя, Уфіцы), Філіпіна Ліпі, Даменіка Гірландая, а затым Ларэнца дзі Крэдзі і П'ера дзі Козіма, творы якіх сведчаць пра вялікую папулярнасць тонда ў Таскане, якая захоўваецца і ў апошняй траціне кватрачэнта.

Больш сучасную трактоўку тонда атрымлівае ў творчасці МікеланджэлаМадонна Доні», Фларэнцыя, Уфіцы), і ў некаторых «Мадоннах» РафаэляМадонна Альба», Вашынгтон, Нацыянальная галерэя; «Мадонна ў крэсле», Фларэнцыя, галерэя Піці). Радзей тонда выкарыстоўваўся ў нідэрландскім і французскім жывапісе, а таксама ў жывапісе мастакоў-маньерыстаў.

  • Roberta J. M. Olson, The Florentine Tondo, Oxford 2000.
  • Moritz Hauptmann, Der Tondo: Ursprung, Bedeutung und Geschichte des italienischen Rundbildes in Relief und Malerei, Frankfurt am Main 1936.