Філіпа Ліпі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіпа Ліпі
Фатаграфія
Аўтапартрэт Філіпа Ліпі, дэталь фрэскі ў Спалецкім саборы
Імя пры нараджэнні Filippo Lippi
Дата нараджэння каля 1406
Месца нараджэння Фларэнцыя
Дата смерці 8 кастрычніка 1469(1469-10-08)
Месца смерці Спалета
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Філіпіна Ліпі
Род дзейнасці мастак, фрэскіст
Жанр жанравы жывапіс[1], гістарычны жывапіс[1], ню[1], партрэт[1], рэлігійны жывапіс[d][1] і анімалістычны жывапіс[d][1]
Мастацкі кірунак Адраджэнне[2]
Уплыў Мазаліна і Мазачыа
Уплыў на Сандра Бацічэлі, Філіпіна Ліпі, Francesco Pesellino[d], Pseudo-Pier Francesco Fiorentino[d] і Pier Francesco Fiorentino[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фра Філіпа Ліпі (італ. Fra Filippo Lippi, 1406-1469) — фларэнційскі жывапісец, адзін з найслынных майстроў ранняга італьянскага Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Філіпа Ліпі (па бацьку — Філіпа ды Тамаза) нарадзіўся ў Фларэнцыі, як мяркуюць, 8 кастрычніка 1406 года, у сям’і беднага мясніка. У раннім дзяцінстве страціў бацькоў і застаўся на апецы цёткі, ад якой некаторы час быў узяты на выхаванне, з літасці, браціяй манастыра дэль-Кармінэ, дзе ў 15 гадоў прыняў зарок манаства («фра» — скарачэнне ад італ. Frate, г.зн. брат). Як мастак развіўся пад уплывам Мазаліна і Мазача; на яго мастацкую адукацыю таксама паўплываў Фра Анджэліка Ф’езольскі.

Кінуўшы ў 1431 манастырскае жыццё, Ліпі працягваў, аднак, насіць манаскую вопратку. Старадаўнія біёграфы распавядаюць, быццам ён быў захоплены ў Анкона берберыйскімі піратамі, вывезены імі ў Афрыку і правёў там некалькі гадоў у рабстве. І быццам Ліпі так уразіў гаспадара сваім мастацтвам, што той адпусціў яго на волю. Аднак гэта паданне не пацвярджаецца дакументамі.

Ф. Ліпі. Мадонна на троне.

Але не падлягае сумневу іншы эпізод у жыцці Ліпі — выкраданне ім у 1456 г. з жаночага манастыра ў Прата маладой манашкі Лукрэцыі Буці і жаніцьба на ёй, з прычыны якой яму прыйшлося выпрабаваць шмат непрыемнасцяў і трывог, пакуль папа, па хадайніцтве Козіма Медычы, не вызваліў мужа і жонку ад манаскага зароку і не прызнаў іх шлюб законным. Аднак і пасля таго, нягледзячы на ​​сваю гучную вядомасць, Ліпі не ведаў спакою і па прычыне свайго бязладнага жыцця і марнатраўнасці быў пераследуем крэдыторамі.

Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, некаторы час у Падуі (1434), у Прата (1453-65) і нарэшце ў Спалета, дзе і памёр 9 кастрычніка 1469 г.

Быў настаўнікам Сандра Бацічэлі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).