Інтэрнацыянальная готыка
Інтэрнацыянальная готыка — стылістычны варыянт апошніх этапаў готыкі, які развіўся ў Бургундыі, Багеміі і Паўночнай Італіі прыкладна з 1380 па 1430 гады.
Стыль[правіць | правіць зыходнік]
Адметныя рысы жывапісу інтэрнацыянальнай готыкі: маляўнічасць, вытанчанасць і дэкаратыўнасць, экзальтаванасць. Як завяршаючы, фінальны этап развіцця стылю, ён адрозніваецца некаторым маньерызмам: экспрэсіўнасцю формаў, вастрынёй, графічнасцю і гратэскам. У архітэктуры гэтаму стылю жывапісу будзе адпавядаць г. з. «палымнеючая готыка», таксама незвычайна вычварная.
Частыя залатыя фоны, грэбаванне прасторавай глыбінёй, пляскатасць, адсутнасць света-паветранага асяроддзя і іншыя рысы сярэднявечнага мастацтва спалучаюцца пры гэтым з высокімі рамеснымі маляўнічымі навыкамі, дбайнасцю ў распрацоўцы дэталяў касцюма і інтэр'еру, прапрацаванасцю драпіровак, твараў, а таксама раслін.
Распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]
Гэты куртуазны стыль культываваўся пры двары практычна ўсіх еўрапейскіх манархаў у эпоху «восені сярэднявечча», таму таксама яго звалі «прыдворная готыка». У кожнай еўрапейскай краіне яна магла мець сваі асаблівасці, захоўваючы пры гэтым, тым не менш, агульныя, якія адразу распазнаюцца. Усё ж, культурны абмен быў настолькі інтэнсіўным, што часта няма магчымасці вызначыць, з якой дзяржавы і рэгіянальнай школы паходзіць той ці іншы ананімны выраб. Сетка дынастычных шлюбаў, якая ахапіла Еўропу, парадніла мноства двароў, ператварыўшы яе ў адзіную культурную прастору, у якім свабодна перамяшчаліся і прадметы мастацтва, напрыклад, як падарункі.
З сацыялагічнага пункта гледжання, распаўсюджванне стылю інтэрнацыянальнай готыкі не толькі на рэлігійную, але і на свецкую тэматыку (выраблялася вялікая колькасць бытавых прадметаў, прыкладных вырабаў), з'яўляецца важным момантам у развіцці гісторыі культуры Еўропы. Адбываецца павелічэнне колькасці вырабаў, замоўленых па свецкіх прычынах. Прычым не толькі прыдворнымі і дваранамі, але буржуазіяй, якая палепшыла свой дабрабыт.
Двары: імператара Карла IV (Прага), караля Германіі і Багеміі Вацлава IV (Прага), каралёў Францыі Карла V Мудрага і Карла VI Вар'ята (Парыж), братоў Карла V: Людовіка I Анжуйскага, Філіпа II, герцага Бургундскага (Дыжон) і Іаана, герцага Берыйскага і Аверньскага; караля Англіі Рычарда II, папскі двор (Авіньён), герцага Міланскага Джан Галеаца Вісконці (Мілан), іншыя.
Стаўленне да Рэнесансу[правіць | правіць зыходнік]
Храналагічна гэты стыль папярэднічае ранняму Протарэнесансу, часам перасякаецца з ім і, безумоўна, уплывае на першых майстроў новага мастацтва. Асабліва моцным уплыў готыкі апынуўся на тэрыторыях Паўночнага Адраджэння: для твораў нідэрландскіх і нямецкіх мастакоў яе дасягненні ўсё яшчэ будуць заставацца вельмі важнымі, у той час, як Італія ўжо будзе ўся ахоплена вывучэннем антычнай класічнай спадчыны.
Хоць у ранняе кватрачэнта італьянцы ўсё яшчэ знаходзіліся пад уражаннем ад інтэрнацыянальнай готыкі — яе ўплыў можна заўважыць у творах Карпача, Учэла, Карла Крывелі і Бацічэлі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя творы — алтарныя абразы і мініяцюры ў манускрыптах. Захаваліся таксама шпалеры.
Карціны, як правіла, пісаліся тэмперай па драўляных дошках. Распаўсюджаны залатыя фоны і пропісы па фігурах золатам. Алтарныя абразы маглі мець некалькі створак (ад дзвюх да дзясятка). Гэтыя выцягнутыя вертыкальныя панэлі мелі тыповыя гатычныя аркавыя завяршэнні — спічастыя ці трохвугольным вімпергам. Рама магла быць упрыгожана арнаментальнай разьбой і пазалочана. Акрамя таго, на самой паверхні дошкі, якая служыць фонам, мог быць выразаны ці зроблены з гіпсу нізкі рэльеф (напрыклад, галінкі дрэў, прадзі валасоў, німбы, шрыфт). Гэта ледзь прыкметная разьба распісвалася, што стварала дадатковы маляўнічы эфект раскошы.
У Іспаніі гэта форма знайшла адлюстраванне ў дошках рэтабла.
Гісторыя тэрміна[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на тое, што тэрмін «інтэрнацыянальная готыка» прапанавалі ў 1890-х гадах амаль адначасова гісторыкі мастацтва Луі Куражо (Францыя) і Юліус фон Шлосер (Аўстрыя), выкарыстоўваць яго ў сённяшнім значэнні пачалі толькі ў 1960—1970-х гадах.
Да гэтага для наймення выкарыстоўваўся тэрмін «позняя готыка» (Spätgotik) (Гурліт у кнізе «Мастацтва і мастакі напярэдадні Рэфармацыі», 1890), а таксама «асаблівая готыка» (Sondergotik), які датычыўся нямецкай готыкі 1350—1550 гадоў. З 1960—1970-х гадоў «позняй готыкай» вырашана назваць готыку пасля 1430 года, а папярэдні перыяд — зваць «інтэрнацыянальнай».
Іншыя ўжываныя мастацтвазнаўцамі старой школы назвы: «Прыдворная готыка» (Hofischen Gotik, art courtois), «касмапалітычнае мастацтва» (art cosmopolite) ці «мяккі стыль» (Weicher Stil).
Спіс мастакоў[правіць | правіць зыходнік]
(Няпоўны і неправераны)
Італія[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя італьянскія майстры працавалі ў стылі, пераходным да Рэнесансу.
- Мікеліна да Безоца
- Якапа Беліні
- Андрэа Вані
- Паола Венецыяна
- Аньёла Гадзі
- Тадэа Гадзі
- Джаваніна дэ Грасі
- П'етра Ларэнцэці
- Амброджа Ларэнцэці
- Мазаліна да Панікале
- Сімонэ Марціні (сіенская школа) +
- Ларэнца Манака +
- Пізанела +
- Джэнціле да Фабрыяна +
- Лукіна Бельбела да Павіа
- Стэфана да Верона
Бургундыя[правіць | правіць зыходнік]
- браты Лімбургі +
- Жан дэ Бомец
- Мельхіёр Брудэрлам
- Жан Малуэль (дзядзька братоў Лімбург)+
- Анры Бельшоз +
- Ангеран Кардон
- Герман Шыр (працаваў у Англіі), мініяцюрыст
Францыя[правіць | правіць зыходнік]
- Майстар Бусіко (Jacques Coene ?) (мініяцюрыст) +
- Майстар Рагана (Master of the Rohan Prayer-book) (мініяцюрыст) +
- Жан Фуке (жывапісец)+
Свяшчэнная Рымская Імперыя[правіць | правіць зыходнік]
Германія, Багемія (Чэхія)
- Конрад фон Зост (Вестфалія)
- Штэфан Лохнер
- Майстар «Тржэбаньскага алтара»
- Майстар Бертрам з Гамбурга
- Майстар Святой Веранікі (Кёльн)
- Майстар Тэадэрык з Прагі
- Майстар Франку
- Ніжнерэйнскі майстар
- Master of the Martyrologium of Gerona (мініяцюрыст)
- Майстар венскага Пакланення
- Master of the Votive Picture of Sankt Lambrecht
Іспанія[правіць | правіць зыходнік]
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Сімонэ Марціні, «Дабравешчанне з двума святымі», 1330, Уфіцы.
Майстар Тржэбаньскага алтара, «Тржэбаньскі алтар: Уваскрэсенне» , 1380—1390, Прага.
Пізанела, «Партрэт Джынеўры д'Эстэ», 1435—1449, Луўр.
Джэнціле да Фабрыяна, «Пакланенне вешчуноў», 1423, Уфіцы.
Невядомы французскі майстар, «Уілтанскі дыптых», правая створка з Мадоннай з немаўлём і анёламі, 1395—1399, Лонданская нацыянальная галерэя.
Ларэнца Манака, «Дабравешчанне», Галерэя Акадэміі, Фларэнцыя, 1410—1415.
Браты Лімбург, «Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага», ліст са зрыньваннем паўсталых анёлаў, Музей Кандэ, Шанціі.
Фра Беата Анджэліка, «Каранацыя Марыі». Спалучае рысы інтэрнацыянальнай готыкі і надыходзячага рэнесансу
![]() |
Інтэрнацыянальная готыка на Вікісховішчы |
---|