ФК Барусія Мёнхенгладбах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барусія Мёнхенгладбах
Лагатып
Поўная назва Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны 1 жніўня 1900
Горад Мёнхенгладбах, Германія
Стадыён Барусія-Парк
Умяшчальнасць: 54 057
Прэзідэнт Рольф Кёнігс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2018/19 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з'яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з'яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб'яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).

Выхад у Бундэслігу[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады[правіць | правіць зыходнік]

«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Швейцарыя Бр Ян Зомер 1988
21 Германія Бр Тобіяс Зіпель 1988
31 Германія Бр Макс Грун 1987
Абаронцы
3 Швейцарыя Аб Міхаэль Ланг 1991
4 Францыя Аб Мамаду Дукурэ 1998
15 Германія Аб Луіс Баер 2000
17 Швецыя Аб Оскар Вент 1985
18 Аўстрыя Аб Штэфан Лайнер 1992
24 Германія Аб Тоні Янчке 1990
25 Алжыр Аб Рамі Бенсебаіні 1995
28 Германія Аб Маціяс Гінтэр 1994
30 Швейцарыя Аб Ніка Эльведзі 1996
38 Германія Аб Марцэль Бенгер 1998
40 Данія Аб Андрэас Поўльсен 1999
42 Германія Аб Флорыян Маер 1998
Паўабаронцы
5 Германія ПА Тобіяс Штробль 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
6 Германія ПА Крыстаф Крамер 1991
7 Германія ПА Патрык Герман 1991
8 Швейцарыя ПА Дэніс Закарыя 1996
16 Гвінея ПА Ібрагіма Траарэ 1988
19 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Фабіян Джонсан 1987
22 Славакія ПА Ласла Бенеш 1997
23 Германія ПА Ёнас Гофман 1992
32 Германія ПА Флорыян Нойгаўз 1997
37 Англія ПА Кінан Бенетс 1999
Нападнікі
10 Францыя Нап Маркус Цюрам 1997
11 Бразілія Нап Рафаэл 1985
13 Германія Нап Ларс Штындль Капітан каманды 1988
14 Францыя Нап Аласан Плеа 1993
20 Парагвай Нап Хуліа Вільяльба 1998
26 Германія Нап Торбен Мюзель 1999
36 Швейцарыя Нап Брэль Эмбало 1997

Рэзервовая каманда[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйныя сайты[правіць | правіць зыходнік]