Транзістар (завод)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіял «Транзістар»
Тып Філіял
Заснаванне 1968
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Галіна Электроніка
Прадукцыя Інтэгральныя схемы, паўправадніковыя прыборы
Сайт transistor.by

Завод «Транзістар» — прадпрыемства ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вытворца паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем, у т.л. спецыялізаваных — для патрэбаў ВПК і касмічнай галіны.[1] Заснаваны ў 1968 годзе на базе Мінскага лямпавага завода; уваходзіць у склад ААТ «Інтэграл».[2]

Крышталі мікрасхем завода ў 2008 годзе ўжываліся ў кожным другім мабільным тэлефоне, выпушчаным у свеце.[3]

Прадпрыемства з'яўляецца вытворцам мікрапрацэсарнага камплекта серыі 588 — савецкі арыгінальны камплект ІМС, які мае аналагаў. Кадзіроўкі мікрасхем кіруючай памяці камплекта рэалізуюць сістэму каманд мікраЭВМ «Электроніка-60».[4]

Напрыканцы 1980-х на заводзе выпускаліся мікракантролеры серыі 1835, якія ўваходзілі ў склад мікракамп'ютараў МК-90, МК-92, МС-1504 і г. д.[5], а таксама ўніверсальны 8-разрадны мікрапрацэсар КР1858ВМ3 з сістэмай каманд Z80 (КМАП аналаг Zilog Z80).[6]

Па становішчу на 2012 год завод выпускае папулярныя ў электроннай прамысловасці СССР транзістары КТ315 і КТ361 у корпусе ТО-92, а таксама стабілізатары серыі 78хх.

Сумесна з БДУІР у 2006 годзе на заводзе «Транзістар» створаны філіял кафедры «Электронная тэхніка і тэхналогіі».[7]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г.Г. Гришин, А.А. Мошков, О.В. Ольшанский, Ю.А. Овечкин. Микропроцессоры: Справочное пособие для разработчиков судовой РЭА / под редакцией канд. техн. наук Ю.А. Овечкина — Л.: Судостроение, 1988. — С. 205-241. — 520 с. — 33500 экз. — ISBN 5-7355-0306-5.

Зноскі

  1. Предприятия оборонного сектора экономики, — Военно-промышленный комитет Республики Беларусь
  2. Интервью генерального директора ОАО «Интеграл», — Журнал «Компоненты и технологии», 2012, №8.
  3. НПО «Интеграл» реализовало многолетний научно-технический проект — Журнал «Беларуская думка», № 9, 2008
  4. Серия 588, — сайт «Музей электронных раритетов»
  5. Серия 1835, — сайт «Музей электронных раритетов»
  6. Серия 1858, — сайт «Музей электронных раритетов»
  7. Филиал кафедры ЭТТ БГУИР на заводе "Транзистор"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]