Транскрыпцыя (біялогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Транскрыпцыя, біялогія)
Перайсці да: рух, знайсці
Транскрыпцыя (фотаздымак пад трансмісіённым электронным мікраскопам). Begin — пачатак транскрыпцыі, End — канец транскрыпцыі, DNA — ДНК.

Транскры́пцыя (ад лац.: transcriptio — перапісванне) — біясінтэз малекул рыбануклеінавай кіслаты (РНК) на адпаведных участках дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК); першы этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.

Фермент ДНК залежная РНК-полімераза далучаецца да знака пачатку транскрыпцыі (участак ДНК), расплятае падвойную спіраль ДНК і капіруе адзін з яе ланцугоў. Рухаючыся ўздоўж ДНК, фермент паслядоўна далучае манамерныя звёны (нуклеатыды) да РНК, што ўтвараецца, у адпаведнаці з прынцыпам камплементарнасці. Па меры руху РНК-полімеразы ланцуг РНК адыходзіць ад матрыцы і падвойная спіраль ДНК ззаду фермента ўзнаўляецца. Калі РНК-полімераза даходзіць да канца ўчастка, што капіруецца, РНК аддзяляецца ад матрыцы. Колькасць копій розных участкаў ДНК мяняецца ў ходзе развіцця арганізма.

У пухлінародных вірусаў магчымы перанос інфармацыі з РНК на ДНК (адваротная транскрыпцыя) з дапамогай ферменту адваротнай транскрыпцыі (рэвертазы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]