Транспаданская рэспубліка
Выгляд
| васальная рэспубліка Францыі | |||
| Транспаданская рэспубліка | |||
|---|---|---|---|
| Repubblica Transpadana | |||
|
|||
|
Паўночная Італія ў 1796 г. Размешчанае ў цэнтры карты Міланскае герцагства стала асновай для фарміравання Транспаданскай рэспублікі. |
|||
|
1796 — 1797
|
|||
| Сталіца | Мілан | ||
| Мова(ы) | Lombard[d] | ||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||
Транспаданская рэспубліка (італ.: Repubblica Transpadana) — «даччыная» рэспубліка рэвалюцыйнай Францыі ў паўночнай Італіі на левым беразе рэкі По, якая існавала ў 1796—1797 гадах. Сталіца — горад Мілан.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана ў 1796 годзе генералам Банапартам пасля перамогі пры Лодзі з тэрыторый Міланскага герцагства, герцагствы Мантуя, Біскупства Трэнт і часці Венецыянскай рэспублікі. Была арганізавана на ўзор Французскай рэспублікі.
Скасаванне
[правіць | правіць зыходнік]29 чэрвеня 1797 года Транспаданская рэспубліка была злучана з Цыспаданскай рэспублікай, ад якой яе аддзяляла рака По, у адзіную Цызальпінскую рэспубліку.