Трансфэгэрашская шаша
Аўтадарога | |
Трансфэгэрашская шаша | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Краіна | Румынія |
Рэгіён | Валахія, Трансільванія |
Уладальнік | дзяржаўная |
Даўжыня | 261 км |
Пачатак | Піцешці (рум.: Piteşti) |
Праз | Курця-дэ-Арджэш (рум.: Curtea de Argeş) |
Канец | Арпашу-дэ-Жос рум.: Arpaşu de Jos (261 км) |
Дарожнае пакрыццё | асфальт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трансфэгэрашская шаша (Часам ужываецца: Трансфэгэрэшан, Трансфагарасан, рум.: Transfăgărăşan, DN7C) — горная шаша ў Карпатах, якая злучае румынскія вобласці Валахію і Трансільванію і праходзіць праз горны масіў Фэгэраш[1].
Найвышэйшага пункту дасягае на вышыні 2034 метры і з'яўляецца самай вышыннай дарагой Румыніі. Шаша была пабудавана ў 1970—1974 гадах на загад Нікалае Чаўшэску для ваенных патрэб. Будаванне вялося пераважна сіламі і сродкамі Румынскай арміі[2]. Прычынай стварэння гэтага грандыёзнага праекта стала ўварванне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію ў 1968 годзе, і Чаўшэску асцерагаўся падобных дзеянняў у дачыненні свайго рэжыму. Як і многія іншыя маштабныя праекты, будаванне Трансфэгэрашскай шашы запатрабавала велізарных выдаткаў: толькі дынаміту было выдаткавана парадку 6000 тон. Не абыйшлося і без ахвяр — на будаванні дарогі загінулі каля 40 чалавек[3].
Сёння гэта шаша лічыцца адной з найпрыгажэйшых дарог у свеце і з'яўляецца адной са славутасцей Румыніі. У яе наваколлі таксама знаходзяцца і іншыя румынскія славутасці: горнае возера і вадаспад Быля (рум.: Bâlea) і крэпасць Паенары (рум.: Poienari), таксама вядомая як рэзідэнцыя Улада Дракулы.
Скразны рух па дарозе паміж паўночнымі і паўднёвымі схіламі Карпат адкрыты толькі ў ліпені і жніўні, і толькі ў светлы час сутак. І ўсё ж, ёсць досвед паспяховага скразнога праезду па Трансфэгэрашскай шашы ў чэрвені.
У 2009 годзе на гэтай дарозе тэставалі свае спорткары вядоўцы Top Gear, і Джэрэмі Кларксан назваў яе лепшай для язды на спартыўных машынах[4].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- AUSmotive.com — Top Gear goes round the bend
- Трансфэгэрашскай шашы Фота галерэя, гісторыі, карысная інфармацыя падарожжа
Фота
[правіць | правіць зыходнік]-
Возера Быля
-
Частка Трансфэгэрашскай шашы блізу горада Сібіу
-
Пляцоўка горнага серпанціна
-
Вадаспад на Быля
-
Трансфэгэрашская шаша і возера Быля
-
Тунэль Быля
-
Плаціна