Перайсці да зместу

Нікалае Чаўшэску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікалае Чаўшэску
рум.: Nicolae Ceauşescu
Сцяг3-і Старшыня Дзяржаўнага Савета Румыніі
11 ліпеня 1965 — 29 сакавіка 1974
Папярэднік Ківу Стойка
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
29 сакавіка 1974 — 22 снежня 1989
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Іон Іліеску
Сцяг7-ы Генеральны Сакратар Румынскай Камуністычнай Партыі
22 сакавіка 1965 — 25 снежня 1989
Папярэднік Георгэ Геаргіу-Дэж
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 26 студзеня 1918(1918-01-26)[1][2][…]
Смерць 25 снежня 1989(1989-12-25)[2][3][…] (71 год)
Месца пахавання
Бацька Андруцэ Чаўшэску (1886—1969)
Маці Александрына Чаўшэску (1888—1977)
Жонка Алена Чаўшэску[d]
Дзеці Зоя Чаўшэску[d], Ніку Чаўшэску[d] і Валянцін Чаўшэску[d]
Веравызнанне атэіст
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка і армія
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 1948 — невяд.
Прыналежнасць Узброеныя сілы Румыніі
Род войскаў Сухапутныя войскі Румыніі
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Герой Сацыялістычнай працы Румыніі
Кавалер ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія 1 ступені
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн «Перамога сацыялізму»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Ордэн Югаслаўскай вялікай зоркі
Залаты Алімпійскі ордэн
Залаты Алімпійскі ордэн
Афіцэрскі крыж Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Афіцэрскі крыж Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Кавалер ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Кавалер ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер ордэна Слана
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Вялікі ланцуг ордэна Сант'яга і мяча, Партугалія
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Сайт ceausescu.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікалае Чаўшэску (рум.: Nicolae Ceauşescu, 26 студзеня 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт — 25 снежня 1989, Тыргавіштэ, Дымбавіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) з 1965. Прэзідэнт СРР ў 1974—1989 гадах. Зрынуты ў выніку Румынскай рэвалюцыі 1989 года.

Вылучаўся сваёй адносна нейтральнай знешняй палітыкай: трымаўся аўтаноміі ўнутры сацыялістычнага блоку краін (не байкатаваў алімпіяду ў Лос-Анджэлесе у 1984, устрымаўся ад уводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968), але імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з СССР. Добрыя стасункі з Заходняй Еўропай дазвалялі яму атрымліваць буйныя крэдыты, якія ў значнай ступені забяспечылі эканамічны рост ў 1960-1970-я гады. Між тым унутры краіны праводзіў усё болей жорсткую, аўтарытарную палітыку, паступова насаджваючы культ сваёй асобы. Але рост запазычанасці прымусіў Чаўшэску пагадзіцца на рэжым жорсткай эканоміі і зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэты і шэраг іншых фактараў (у тым ліку крызіс сацыялістычнага лагеру, зніжэнне цэн на нафту) прывялі да антыкамуністычнай рэвалюцыі, у час якой узброеныя сілы забілі каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей, звяржэння і расстрэлу Нікалае Чаўшэску.

Непасрэднай падставай дзеля Румынскай рэвалюцыі 1989 года, якая зрынула рэжым Чаўшэску, сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[6]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[7][8][9].

Растраляны разам з жонкай 25 снежня 1989 года па прысудзе трыбунала, праз некалькі месяцаў пасля судовага пасяджэння. Уся маёмасць была канфіскавана[10]. Смерць Чаўшэску адзначыла канец ланцужка антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.

Дом, дзе нарадзіўся Нікалае Чаўшэску
Чаўшэску ў 15 гадоў, у час першага арышту (1933)

Нікалае Чаўшэску нарадзіўся 26 студзеня 1918 года ў вёсцы Скарнічэшці ў сялянскай сям’і[11], стаўшы трэцім дзіцём у сям’і з дзесяці дзяцей[12]. Сям’я будучага румынскага лідара жыла даволі бедна — у невялікім трохпакаёвым доме без электрычнасці[11]. Бацьку Нікалае, Андруцэ Чаўшэску, належала тры гектары сельскагаспадарчай зямлі і некальмі авечак; таксама вялікі прыбытак яму прыносіла кравецкая справа[13]. Нягледзячы на сціплы дастатак, Андруцэ здолеў даць сыну пачатковую адукацыю, уладкаваўцы Нікалае ў вясковую школу, якую той скончыў у 11 гадоў[14]. Пазней сам Чаўшэску пісаў пра сваё дзяцінства[15][16]: «З’яўляючыся сялянскім сынам, я зведаў прыгнёт памешчыкаў, а з адзінаццаці гадоў і капіталістычную эксплуатацыю».

У адзінаццацігадовым узросце Чаўшэску пераехаў у Бухарэст, дзе спачатку жыў са сваёй старэйшай сястрой, Нікулінай Русеску[13]. У сталіцы працаваў на адным з заводаў[12] і пачаў вучыцца шавецкаму рамяству, уладкаваўшыся вучнем да шаўца. У гэты перыяд Чаўшэску меў даволі сціплы прыбытак, што прымусіла яго заняцца дробным крадзяжом[17].

Партыйная дзейнасць у каралеўскай Румыніі (1933—1944)

[правіць | правіць зыходнік]

У 15 гадоў уладкаваўся падмайстрам у невялічкую шавецкую майстэрню Аляксандра Сандулеску, актыўнага члена Румынскай камуністычнай партрыі (РКП), якая ў той час знаходзілася на нелегальным становішчы[13]. Менавіта ён прывабіў Чаўшэску да дзейнасці ў працоўным руху ў 1933 годзе[12][13]. Нікалае ўступіў у Камуністычны саюз моладзі (КСМ) Румыніі. Тады ж ён упершыню апынуўся ў турме; пазней ён неаднаразова трапляў у розныя турмы Румыніі[18]. Быў арыштаваны ў 1934 годзе, у час забастоўкі чыгуначнікаў[19]: яго арыштавалі за збор подпісаў пад петыцыяй супраць суда над забастоўшчыкамі[20]. У той час за ім замацавалася рэпутацыя актыўнага прапагандысцкага працаўніка, камуніста і антыфашыста[19]. Чаўшэску правёў у зняволенні 2 гады, адбываючы ў тым ліку тэрмін у тым ліку ў катаржнай турме дзеля палітычных вязняў «Дафтана», вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі, дзе пазнаёміўся з многімі вядомымі функцыянерамі кампартыі (у прыватнасці, з Георгэ Геаргіу-Дэжам), Ківу Стойкам, Эмілем Бондараш, Аляксандру Магіарош[16]. У «Дафтане» Чаўшэску займаецца вывучэннем тэорыі марксізму пад кіраўніцтвам Геаргіу-Дэжа, пазней Геаргіу-Дэж узяў маладога камуніста пад свой патранаж. У час зняволення ён, як і многія камуністы, спазнаў катаванні з боку супрацоўнікаў турмы; у рэшце рэшт гэта прывяло да таго, што ён пачаў заікацца[12]. Генерал-апазіцыянер Штэфан Косцял пазней выказваўся пра маладога Чаўшэску[21]: «Чаўшэску быў абмежаваным камуністам-энтузіастам, які сам верыў у бязглуздзіцу, якую прапаведваў. Гэта выглядала досыць дзіўна, таму большасць вязняў пазбягалі яго».

У сярэдзіне 1930-х гадоў Чаўшэску наведаў з партыйнымі заданнямі многія гарады Румыніі — Бухарэст, Краёва, Кымпулунг-Мусчэл, Рымніку-Вылчэ. У час гэтых візітаў яго не аднойчы арыштоўвалі[22].

У 1936 годзе ўступіў у РКП[23]. На гэты момант яго постаць стала добра вядомай румынскай каралеўскай тайнай паліцыі «Сігуранцы»: у асабістай справе «Сігуранцы» Чаўшэску названы «небяспечным камуністычным агітатарам» і «распаўсюднікам камуністычных і антыфашысцкіх агітацыйных матэрыялаў»[22]. 6 ліпеня 1936 года суд горада Брашова па дадзеных абвінавачваннях прысудзіў Чаўшэску да турэмнага зняволення тэрмінам на 2 гады, а таксама дадаткова на год і 6 месяцаў зняволення і 1 год прымусовага пражывання ў Скарнічэшці за непавагу да суда[22]. Пераважную частку тэрміну Чаўшэску праводзіць у турме «Дафтана»[22]. Пасля выхаду з турмы ў 1939 годзе, у час ваеннага параду[11], ён знаёміцца з маладой камуністкай-падпольшчыцай Еленай Пятрэску[20], якая нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і фермера і пачала сваю працоўную дзейнасць на тэкстыльнай фабрыцы[11]. Пазней, у 1946 годзе, Елена і Нікалае пабраліся афіцыйным шлюбам; Елена Чаўшэску і ў будучыні аказвала значны ўплыў на палітычнае жыццё Румыніі[14][20].

У 1940 годзе Чаўшэску зноў арыштаваны і асуджаны за «змову супраць грамадскага парадку». Усю вайну ён правёў у турмах і концлагерах, такіх як «Жылава» (1940), «Карансебеш» (1942), «Вэкэрэшць» (1943)[22]. У 1943 годзе яго пераводзяць у канцлагер «Тыргу-Жыу», дзе ў той час знаходзіцца Георгэ Геаргіу-Дэж[20][24][25][26].

Партыйная і дзяржаўная дзейнасць у сацыялістычнай Румыніі (1944—1965)

[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец вайны, у 1944—1945 гадах — сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі. У 1945 годзе Румынія была занята савецкімі войскамі, ёй быў навязаны прасавецкі, сацыялістычны лад. Кар’ера Чаўшэску, нядаўняга падпольшчыка-камуніста, пайшла ўверх. У канцы 1940-х — сакратар абласнога камітэта партыі спачатку ў Добруджы, потым у Алтэніі. У 1948—1950 — міністр сельскай гаспадаркі, у 1950 — намеснік міністра нацыянальнай абароны ў званні генерал-маёра, у 1951 — старшыня палітычнага ведамства ва ўзброеных сілах, у 1952 — член ЦК кампартыі. Падтрымліваў сакратара партыі Г. Геаргіу-Дэжа ў барацьбе за ўладу з «масквічкай» А. Паўкер, якую ў 1952 годзе пазбавілі партыйных паўнамоцтваў («масквічы» — партыйныя лідары, якія ў час вайны знаходзіліся на тэрыторыі СССР). У 1954 годзе Чаўшэску быў абраны сакратаром ЦК кампартыі, а ў 1955 — членам Палітбюро.

У 1961 годзе з’явіўся румынскі варыянт «нацыянальнага камунізму», які ўключаў у асноўным супраціў палітычнаму курсу М. С. Хрушчова на эканамічную інтэграцыю.

Кіраванне (1965—1989)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе Чаўшэску быў абраны генеральным сакратаром ЦК (фактычна лідарам краіны), заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага сходу, а ў 1974 — пасля змены канстытуцыі, — прэзідэнтам Румыніі

Вёў палітыку адносна нейтральнай краіны, маючы актыўныя стасункі і з краінамі сацыялістычнага лагеру, і з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду. Яго ўнутраная палітыка спачатку была адносна ліберальнай, пашырылася свабода прэсы. Але ў другой палове кіравання рэжым рабіўся ўсё болей аўтарытарным, ствараўся культ асобы Чаўшэску. У 1971 годзе, пасля візітаў Нікалае і Алены Чаўшэску ў краіны Азіі (у прыватнасці, у КНДР і Кітай), Чаўшэску выступае на пасяджэнні Выканаўчага камітэта ЦК з «Ліпеньскімі тэзісамі», выкананне якіх прыводзіць да ўсталявання культу асобы кіраўніка СРР, узмацнення таталітарнага рэжыму.

З 22 сакавіка 1965 года да смерці ў 1989 годзе быў генеральным сакратаром ЦК Румынскай камуністычнай партыі. У 1974—1989 гадах быў Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія.

25 снежня 1989 года расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах.

  • Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі (1971).
  • Герой Сацыялістычнай Працы Рэспублікі (Румынія, 1964).
  • Ордэн Леніна (СССР, 1978).
  • Ордэн Карла Маркса (ГДР).
  • Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
  • Ордэн Слана (Данія).
  • Шаноўны ордэн Бані, Вялікі Крыж.
  • Каралеўскі Нарвежскі ордэн Святога Олафа.
  • Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя).
  1. а б Чаушеску Николае // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Nikolae Ceauşescu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nicolae Ceaușescu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.washingtonpost.com/archive/politics/1989/12/26/ceausescu-ruled-with-an-iron-grip/6703726a-bc5f-4565-acd3-45fccd82492d/
  5. а б https://www.capital.ro/adevaruri-nestiute-despre-nicolae-ceausescu-ce-salariu-avea-fost.html
  6. Лабиринт. Почему поторопились расстрелять Николая Чаушеску(недаступная спасылка). журнал "Планета" (Декабрь 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
  7. 1989: Romania's 'first couple' executed(недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016. Праверана 6 лістапада 2007. (англ.)
  8. Chehabi, Houchang E. (1998). Sultanistic Regimes. Johns Hopkins University Press. p. 242. ISBN 978-0801856945. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)
  9. Chirot, Daniel (1996). Modern Tyrants: the power and prevalence of evil in our age. Princeton University Press. p. 258. ISBN 978-0691027777. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка) (англ.)
  10. Имущество семьи диктатора Чаушеску продают на аукционе(недаступная спасылка). «The Good Life» (30 января 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 24 марта 2013.
  11. а б в г Nicolae Ceausescu: a profile of the former communist dictator(недаступная спасылка). Telegraph Media Group (22 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
  12. а б в г Nicolae Ceausescu. biography(недаступная спасылка). A+E Television Networks. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
  13. а б в г Cătălin Gruia: «Viata lui Nicolae Ceausescu»,(недаступная спасылка). National Geographic Romania (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 11 ліпеня 2013.
  14. а б «Гений Карпат» Чаушеску (руск.). Персона > Еженедельник 2000 (1 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2013.
  15. И. А. Мусский. Антиправительственные выступления в социалистической Румынии. Румынская революция 1989 года. // 100 великих диктаторов (руск.). Праверана 27 сакавіка 2013.
  16. а б Реставрация капитализма в Восточной Европе (руск.)(недаступная спасылка). Новейшая история (1985-200?). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 27 марта 2013.
  17. Николае Чаушеску впервые услышал о коммунистических идеалах в тюрьме, куда попал за воровство. «ФАКТЫ» (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 23 марта 2013.
  18. Сижу на нарах, как король на именинах(недаступная спасылка). «Украинская правда» (20 октября 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
  19. а б В мире: Зря тронул Трансильванию(недаступная спасылка). Lenta.ru (26 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 марта 2013.
  20. а б в г Nikolae Ceausescu, Chronology(недаступная спасылка). ceausescu.org (18 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2011. Праверана 23 марта 2013.
  21. Владимир Шевелёв. Диктаторы и Боги: Чаушеску, Пиночет, Мао Цзэдун, Пол Пот. Чаушеску и «Золотая Эра» Румынии (руск.). — Ростов-на-Дону: Феникс, 1999. — ISBN 5-222-00675-1.
  22. а б в г д Cătălin Gruia. «Viata lui Nicolae Ceausescu»(недаступная спасылка). National Geographic Romania, стр. 43 (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 14 ліпеня 2013.
  23. Большая советская энциклопедия, 3-е изд. Москва: Большая советская энциклопедия. 1969—1978. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)
  24. Николае Чаушеску: «Перестройка ведёт к крушению социализма» (руск.)(недаступная спасылка). запорожский еженедельник, газета Истеблишмент (8 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2007. Праверана 26 сакавіка 2008.
  25. Николае Чаушеску. Дорога на эшафот (flv). Совершенно секретно. 5 канал. Event occurs at 44:03. Праверана 2013-03-26. {{cite AV media}}: Невядомы параметр |year2= ігнараваны (даведка)
  26. Gheorghe Gheorghiu-Dej (relation to Ceausescu)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 23 марта 2013.