Траўлер
Траўлер | |
---|---|
![]() | |
![]() |


Тра́ўлер[1][2][3] (англ.: trawler, ад англ.: trawl — трал, невад) — прамысловае судна, прызначанае для лоўлі тралам донных і пелагічных рыб, нярыбных аб’ектаў промыслу (кальмары, крэветкі, крабы і інш.) і іх першаснай апрацоўкі.
Траўлеры абсталёўваюцца халадзільнымі ўстаноўкамі для замарозкі і захавання прадукцыі ў трумах, абсталяваннем для спуску і пад’ёму трала (тралавыя лябёдкі, кранавыя стрэлы, парталы, сліпы), прыборамі і апаратурай кантролю і кіравання тралам, навігацыйным абсталяваннем, радыёсувяззю, сродкамі пошуку аб’ектаў лоўлі.
Адрозніваюць траўлеры малыя, сярэднія і вялікія (супертраўлеры даўжынёй да 130 м і водазмяшчэннем да 10 тыс. тон[1]). Да 1960-х гадоў будаваліся пераважна аднапалубныя траўлеры, на якіх трал апускаўся і падымаўся з борта судна[4]. З 1960-х гадоў атрымалі распаўсюджанне двухпалубныя, на якіх абсталяванне для спуску, пад’ёму і кіравання тралам размешчана на карме[4]. Малыя і сярэднія траўлеры акрамя трала могуць мець абсталяванне для іншых відаў лоўлі (кашальковага, ярусага і іншых).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
- ↑ Бурак 1998.
- ↑ а б ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тра́ўлер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тра́ўлер // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 826. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- тра́улер тра́ўлер // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — Т. 2. О—Я. — С. 584. — 807 с. — 500 экз. — ISBN 985-08-0232-4.
- Тра́улер / Раненко В. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 173. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тра́улер // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 554. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Тра́улер // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 554. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
- Трауле; Траулер-завод // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 341—342. — 520 с. — 30 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Траўлер