Трохсоттрыццаціпяцігадовая вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трохсоттрыццаціпяцігадовая вайна
Дата

1651—1986 (фармальна)

Вынік

мірны дагавор

Праціўнікі
Нідэрланды архіпелаг Сілі

Трохсоттрыццаціпяцігадовая вайна (нідэрл.: Driehonderdvijfendertigjarige Oorlog) — вайна паміж Нідэрландамі і архіпелагам Сілі, што ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі. З-за адсутнасці мірнага дагавора яна фармальна працягвалася 335 гадоў без адзінага стрэлу, што робіць яе адной з самых доўгіх войн у гісторыі і вайной з найменшымі стратамі. Нягледзячы на нявызначаныя дзеянні падчас аб'явы вайны, мір, нарэшце, быў абвешчаны ў 1986 годзе.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі вайны знаходзяцца ў падзеях Другой англійскай грамадзянскай вайны паміж раялістамі і прыхільнікамі парламента ў перыяд з 1642 па 1652 год. Олівер Кромвель змагаўся з раялістамі на ўскраінах Каралеўства Англія. У Заходняй Англіі Корнуал быў апошняй апорай раялістаў. У 1648 годзе Кромвель захапіў увесь «мацерыковы» Корнуал, і ён аказаўся пад кантролем парламентароў. Флот раялістаў быў змушаны адступіць на астравы Сілі, што ляжаць ля берагоў Корнуала і тады знаходзіліся ва ўласнасці раяліста Джона Грэнвіла.

Галандскі флот[правіць | правіць зыходнік]

Флот Злучаных правінцый Нідэрландаў быў злучаны з парламентарамі. Нідэрланды дапамагалі англічанам у перыяд знаходжання пры ўладзе розных кіраўнікоў Англіі, што супаў з Нідэрландскай рэвалюцыяй (1568—1648), пачынаючы з каралевы Лізаветы I Англійскай. Мюнстэрскі мірны дагавор (30 студзеня 1648 года) пацвердзіў незалежнасць Нідэрландаў ад Іспаніі. Нідэрланды імкнуліся захаваць свой саюз з Англіяй і вырашылі ўступіць у саюз з бокам, які перамагаў у грамадзянскай вайне.

Галандскі флот панёс вялікія страты ад флота раялістаў, што базаваўся ў Сілі. 30 сакавіка 1651 года адмірал Марцін Тромп прыбыў у Сілі патрабаваць пакрыцця ад флота раялістаў за знішчаныя галандскія судны і тавары, якія знаходзіліся на іх, аднак сустрэў адмову, пасля чаго абвясціу вайну. Паколькі большая частка Англіі да гэтага часу знаходзілася пад кантролем парламенцкіх сіл, вайна была абвешчана толькі астравам Сілі.

Капітуляцыя раялістаў[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1651 года, неўзабаве пасля аб'явы вайны, парламенцкія сілы пад камандаваннем адмірала Роберта Блэйка вымусілі флот раялістаў здацца. Нідэрландскі флот, што больш не знаходзіўся пад пагрозай, не зрабіў ніводнага стрэлу. З-за невыразнасці аб'явы адным народам войны маленькай частцы іншага, галандцы не абвясцілі афіцыйна міру.

Мірны дагавор[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе Рой Дункан, гісторык і старшыня савета Сілі, напісаў у галандсквк пасольства ў Лондану прапанову пазбыцца ад міфа, што астравы ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны з Нідэрландамі. Супрацоўнікі пасольства выявілі, што фармальна гэта сапраўды так, і Дункан запрасіў галандскага пасла для наведання астравоў і падпісання мірнага дагавора. Мір быў абвешчаны 17 красавіка 1986 года, праз 335 гадоў пасля пачатку «вайны»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]