Троя (перакладная аповесць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Троя», «Гісторыя траянскай вайны», «Аповесць пра Трою» — помнік беларускай літаратуры XV ст.; гістарычная перакладная аповесць пра падзеі легендарнай Траянскай вайны. Асноўны змест твора грунтуецца не на «Іліядзе» Гамера, а на больш позняй апрацоўцы народных паданняў, якая ў антычную эпоху прыпісвалася грэку Дыктысу і траянцу Дарэсу (Дарэту) і выдавалася за ўспаміны сапраўдных удзельнікаў вайны. Паслужыла крыніцай для шматлікіх літаратурных апрацовак.

У XV ст. ўсходнім славянам праз паўднёва-славянскае пасрэдніцтва стала вядома т.зв. «Прытча пра каралёў» з візантыйскай хронікі XII ст. Канстанціна Манасіі, у канцы XV ст. перакладзеная на беларускую мову. У ёй апісваюцца гісторыя заснавання Троі, незвычайнае жыццё траянскага царэвіча Парыса (у беларускім тэксце — Фарыжа), сцісла апісваецца традыцыйная фальклорна-паэтычная версія прычын узнікнення Траянскай вайны: грэкі выступаюць супраць траянцаў таму, што Парыс выкраў у іх царыцу-прыгажуню Алену. Асноўнае месца ў «Троі» займае апавяданне пра падзеі апошняга года вайны, якая скончылася смерцю яе галоўных герояў (Гектара, Ахіла, Парыса і інш.). У творы ўслаўляюцца воінская мужнасць і доблесць герояў, падзеі асвятляюцца з гуманістычных пазіцый (асуджаецца неапраўданая жорсткасць на вайне, бязлітаснасць да пераможаных), з глыбокім спачуваннем аўтар ставіцца да трагічнага лёсу траянцаў і іх роднага горада. «Троя» карысталася значнай папулярнасцю сярод беларускіх чытачоў, яе і «Александрыю» згадвае Францыск Скарына.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]