Даўжыня 1 мм. Цела лейкападобнае, расшыранае на пярэднім канцы, укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі. Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам і палавым. Сілкуюцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай часткі цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца цэлы арганізм. Біялагічныя меліяратары. Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.