Трумпіцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трумпіцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 124,8[1] м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,44 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,86 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,6 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Трумпіцкае (Беларусь)
Трумпіцкае
Трумпіцкае
Трумпіцкае (Віцебская вобласць)
Трумпіцкае
Трумпіцкае
Map

Тру́мпіцкаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Вайцяхі.

Плошча паверхні возера 0,44 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,57 км, даўжыня берагавой лініі 3,86 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 8,6 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу[2][3], выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню да 6—8 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя. Месцамі ў паўднёвай частцы берагі возера сплавінныя. На поўдні і паўднёвым захадзе пераўвільготненая пойма. Дно возера ілістае, каля ўсходняга берага на невялікай частцы пясчанае. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 10 м ад берага возера.

У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, у паўднёва-ўсходняй частцы выцякае ручай у раку Галбіца.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Живая летопись Земли (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 537. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 537. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)