Трыметыламін
Выгляд
Трыметыламін | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₃H₉N |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-875-0 |
SMILES | |
RTECS | PA0350000 |
ChemSpider |
Трыметыламін — прадстаўнік аліфатычных трацічных амінаў, (СН3)3N.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерны газ з рэзкім пахам аміяку, пры значным разбаўленні мае пах селядцовага расолу. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры і іншых арганічных растваральніках. Тэмпература плаўлення -124 °C[1], тэмпература кіпення 3,5 °C[1]. Шчыльнасць 0,6709 г/см³ пры тэмпературы 0 °C[1]. Выяўляе ўласцівасці моцных асноў.
Выбуха- і пажаранебяспечнае рэчыва[2]. У вялікіх канцэнтрацыях аказвае шкоднае ўздзеянне на нервовую сістэму, печань, ныркі, раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў[2].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Трыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці халінхларыду, халіну, чацвярцічных амоніевых солей, іонаабменных смол, флатарэагентаў, лекавых сродкаў.
Зноскі
- ↑ а б в Міні-даведнік па хімічным рэчывам на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- ↑ а б Метыламіны на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 230. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Метыламіны на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Міні-даведнік па хімічным рэчывам на сайце ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыметыламін