Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трысцень Клаўдзія Сямёнаўна)
Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень
Дата нараджэння 13 красавіка 1941(1941-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 2024(2024-01-01) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, паэтка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар

Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень, па нараджэнні Сачанка (13 красавіка 1941, Зеляночы Васілевіцкага раёна, цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — 1 студзеня 2024, Баранавічы) — беларуская доктарка, педагог, паэтка. Арганізатар рэгіянальнай і нацыянальнай дзіцячай стаматалагічнай сістэмы. Аўтар больш за 50 паэтычных твораў.

Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар 4 манаграфій, больш за 200 навуковых артыкулаў, 44 навукова-папулярных у газетах і часопісах, 3 зборнікаў вершаў, 1 паэмы, больш за 50 паэтычных твораў. Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве ў горадзе Баранавічы. Замужам. Мае двух сыноў [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і Сямёна Яўстафьевіча і Марыі Рыгораўны Сачанак, дзе апроч сваіх пяці дзяцей выхоўвалі яшчэ пляменніка, які рана застаўся без маці.

Скончыла ў 1958 годзе Скрыгалоўскую сярэднюю школы (Мазырскі раён), паступіла ў Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча, якое скончыла ў 1962 годзе. Пасля двухгадовай работы ў Рэсцянскай участковай бальніцы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на стаматалагічны факультэт.

Пасля заканчэння інстытута ў 1969 годзе працавала дзіцячым стаматолагам, загадчыкам аддзялення (з 1975), галоўным урачом (з 1985 да 2002 года) Баранавіцкай дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі [1].

У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка карыесу ў дзяцей горада з нізкім змяшчэннем фтору ў вадзе».

У 1998 годзе ўдзельнічала ў распрацоўцы Нацыянальнай праграмы прафілактыкі карыесу зубоў і хвароб перыядонту сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2004 гадах працавала ў Баранавіцкім дзяржаўным вышэйшым педагагічным каледжы. З 2004 года — у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце: загадчыкам кафедры спецыяльных дысцыплін дашкольнай адукацыі (да 2006), дацэнтам кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогіі (да 2017)[2], дацэнтам кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры.

Пры падтрымцы Фонда Дрэйфуса паспяхова рэалізавала ў 2005—2006 гадах праект па зніжэнні колькасці карыесу ў дзяцей Баранавічаў.

Была экспертам і ўдзельнікам праекта «Студэнцкая майстэрня інавацый» БарДУ.

Сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса «Целитель».

Актыўная папулярызатарка здаровага ладу жыцця[3][4].

Аўтар 44 навукова-папулярных артыкулаў у газетах і часопісах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1968 год — Ганаровая грамата Мінскага абкама камсамолу
  • 1981 год — Ганаровая грамата аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
  • 1983 год — Дыплом ВДНГ СССР
  • 1984 год — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ
  • 1986 год — Ганаровая грамата Баранавіцкага гарадскога камітэта КПБ
  • 1990 год — значок «Выдатнік аховы здароўя»
  • 2001 года — Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя і Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі.
  • 2007, 2008, 2011, 2013 гады — Ганаровая грамата Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тристень, К. С. Профилактика кариеса зубов у детей города с низким содержанием фтора в воде: автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. мед. наук : [спец.] 14.00.21 «Стоматология» / К. С. Тристень; Минский ордена Трудового Красного Знамени гос. мед. ин-т. — Минск, 1992. — 17 с.
Манаграфіі
  • Тристень, К. С. Педагогу о стоматологических заболеваниях: монография. — Барановичи, 2009. — 278 с.
  • Тристень, К. С. Профилактика заболеваний органов и систем организма: монография. — Барановичи, 2014. — 302 с.
  • Тристень, К. С. Доврачебная помощь детям при заболеваниях органов и систем организма: монография. — Барановичи, 2013. — 291 с.
  • Тристень, К. С. Формирование здорового образа жизни: стоматологические аспекты. — Барановичи, 2018. — 234 с.
Навуковыя і навукова-метадычныя выданні
  • Методическое пособие для стоматологов по практической реализации Национальной программы профилактики кариеса зубов и болезней периодонта среди населения Республики Беларусь; сост. П. А. Леус, К. С. Тристень [и др.]. — Минск, 1999. — 30 с.
  • Доврачебная помощь при неотложных состояниях у детей докшольного возраста со стоматологическими заболеваниями: метод.рекомендации. — Барановичи, 2004. — 27 с.
  • Гигиена полости рта: уч.-метод.комплекс. — Барановичи, 2005. — 83 с.
  • Средства гигиены полости рта: метод.рекомендации. — Барановичи, 2005. — 40 с.
  • Педагогу о болезнях зубов у детей: уч.-метод.пособие. — Барановичи, 2007. — 104 с.
  • Основы медицинских знаний: стоматологические аспекты здоровья: электронный учебник. — Барановичи, 2008.
  • Отравления в быту и на производстве: уч.-метод.комплекс. — Барановичи, 2010. — 255 с.
  • Стоматологические аспекты здоровья детей: уч.-метод.пособие. — Барановичи, 2011. — 285 с.
  • Формирование нравственного здоровья детей средствами литературно-музыкальных мероприятий: практ.пособие. — Барановичи, 2012. — 121 с.
  • Праздники и развлечения для детей дошкольного и младшего школьного возраста: практ.пособие. — Барановичи, 2018. — 88 с.
Зборнікі вершаў
  • Если б знала… Если б знала… Если б знала…: сборник стихов. — Барановичи, 2009. — 83 с.
  • Неиссякаемый источник : сборник стихов. — Минск: Амалфея, 2013. — 32 с.
  • Источник счастья: сборник стихов. — Минск: Амалфея, 2014. — 48 с.
  • Автобиография: сборник стихов. — Барановичи, 2015. — 47 с.
  • Verba ligant homines…= Слова связывают людей. — Минск, 2016. — 57 с.
Некаторыя літаратурна-мастацкія творы
  • Край сильных и мужественных / Клава Саченко (Тристень) // Сов. медик. — 1966. — 14 окт.
  • В этой жизни так дивешь…. [стихи] // Наш край. — 1996. — 13 апр.
  • Жена шепчет как-то раз…; Слышал, травником ты стал… [стихи] // Наш край. — 1996. — 4 июля.
  • Выставка картин; Детский дом; Как чувствовала — нужно: [стихи] // Святліца: літаратур. альманах. — Баранавічы, 1997. — С.93-95.
  • Моим коллегам — стоматологам [стихи] // Интекс-пресс. — 2011. — 22 июня.
  • Радзіма; Снеданне ўнукам ; Хлеб [вершы] // Гоман: літарат. альманах. — Смоленск, 2015.
  • Мораль; Памяти отца; Хлеб; Женщина; Поступок; Выставка гобеленов; Притча; Михаилу Пташуку // Крыніца дабрыні: зборнік паэзіі і прозы. — Мінск, 2016.
  • Диссертация: поэма.// Гоман: літарат. альманах. — 2016. — Вып.3. — С.21-22, Вып.2 — С.17-18.
  • Да Скрыгалова [верш] // Ветразь. — 2017. — № 9.
  • Сусветам дзеці ўладарыць [верш] // Целитель. — 2018. — № 5.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]