Перайсці да зместу

Зеляноцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зеляноцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Насавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 552
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Зеляно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Насавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зеляночы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Васілевіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца і пасёлак пры чыгуначнай станцыі Гарочычы)[2]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Насавічы[3]. 10 студзеня 2026 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нахаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Замосце, Лозкі, Лубнае, Нахаў, Селішча, пасёлак Нахаўскі)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 821 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 552 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 11 февраля 2011 г. № 79 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Калинковичского района в агрогородки
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 декабря 2025 года № 170 Об изменении административно-территориального устройства Гомельской области. pravo.by.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.