Трэлебарг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэлебарг
шведск.: Trelleborg[1]
Trelleborg, Springbrunnen und Turm (2008-07-27).JPG
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
0410
Афіцыйны сайт
trelleborg.se(шведск.)
Трэлебарг на карце Швецыі
Трэлебарг (Швецыя)
Трэлебарг
Трэлебарг (Швецыя)
Трэлебарг

Трэлебарг (швед. Trelleborg) — горад у Швецыі, на беразе Балтыйскага мора, цэнтр аднайменнай камуны. Самы паўднёвы горад Швецыі.

Упершыню згадваецца ў 1257 годзе. У 1260 кароль Даніі Эрык IV падарыў Трэлебарг і Мальмё каралю Швецыі Вальдэмару I у якасці пасагу дачкі Эрыка Сафіі, якая выйшла замуж за Вальдэмара. Аднак неўзабаве Трэлебарг, як і ўся правінцыя Сконэ, вярнуўся ў склад Даніі. У 1619 годзе, пасля пажару пазбавіўся статусу горада. У 1658 годзе па Роскільскім міры адышоў да Швецыі. У 1840 годзе атрымаў статус гандлёвага горада, у 1867 — статус горада.

У Трэлебарг знаходзіцца галоўны офіс кампаніі «Trelleborg AB», якая вырабляе гумовыя вырабы. Трэлебаргскі порт — адзін з найбуйнейшых у Швецыі. Праз горад праходзяць еўрапейскія аўтамабільныя маршруты E22 і E06. Прафесійны футбольны клуб «Трэлебарг» ФФ выступае ў вышэйшай шведскай лізе.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі