Трэнчынскі ўніверсітэт Аляксандра Дубчака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэнчынскі ўніверсітэт Аляксандра Дубчака
Trenčianska univerzita Alexandra Dubčeka
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Trenčianska univerzita Alexandra Dubčeka
Заснаваны 1997
Размяшчэнне Трэнчын
Сайт tnuni.sk

Трэнчынскі ўніверсітэт Аляксандра Дубчака — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Трэнчыне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа названа ў гонар чэхаславацкага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Аляксандра Дубчака і надае вышэйшую адукацыю ўніверсітэцкага тыпу на 4 факультэтах. Яна забяспечвае адукацыю па шырокім спектры навуковых дысцыплін, арыентаваных на інжынерную справу, тэхналогіі, менеджмент, ахову здароўя і паліталогію на ўсіх узроўнях адукацыі. Напрамкі навучання ва ўніверсітэце таксама арыентаваныя на гуму, тэкстыль і металы, звязаныя з кіраваннем прамысловымі сістэмамі, базавымі тэхналогіямі вытворчасці ў матэрыялазнаўстве, а таксама ў сферы прамысловага і тэкстыльнага дызайну і праектавання, уключаючы навукова-даследчую дзейнасць у галіне эксперыментальнай ацэнкі фізіка-механічных і хімічных уласцівасцяў матэрыялаў, колькаснага аналізу і тэхналагічных працэсаў. Часткай адукацыі ўніверсітэта з’яўляецца таксама падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для аказання сястрынскай дапамогі і развіцця сястрынскай практыкі па ўсіх яе напрамках, уключаючы лабараторныя метады даследавання з выкарыстаннем найноўшых сістэм, а таксама самастойнае ажыццяўленне мерапрыемстваў у галіне медыцынскай рэабілітацыі, курорталогіі і фізіятэрапіі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт прамысловых тэхналогій
  • Факультэт сацыяльна-эканамічных адносін
  • Факультэт аховы здароўя
  • Факультэт спецыяльных тэхналогій
  • Цэнтр кампетэнцый па шкле
  • Агульнаўніверсітэцкая кафедра паліталогіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]