Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку
Выгляд
| Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку | |
|---|---|
| Katolícka univerzita v Ružomberku | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Katolícka univerzita v Ružomberku |
| Міжнародная назва | Catholic University in Ružomberok |
| Заснаваны | 2000 |
| Рэктар | Jaroslav Demko[d] |
| Студэнты | 7 800 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ружамберак |
| Сайт | ku.sk |
Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Ружамберку.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Публічная вышэйшая навучальная ўстанова канфесійнай скіраванасці. Універсітэт заснаваны 1 ліпеня 2000 года. Першапачаткова створаны як прыватны, рашэннем Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі ў 2002 годзе ўніверсітэт атрымаў статус дзяржаўнага з канфесійным характарам. Станам на 2021 год ва ўніверсітэце навучаюцца 7 800 студэнтаў, з іх 5 000 у дзённай форме навучання і 2 800 завочна. У аспірантуры навучаюцца 350 чалавек.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Філасофскі факультэт
- Педагагічны факультэт
- Факультэт аховы здароўя
- Тэалагічны факультэт у Кошыцах
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцкі ўніверсітэт у Ружамберку- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы