Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе
Slovenská technická univerzita v Bratislave
Logo Slovenskej technickej univerzity v Bratislave.jpg
STU-Building.JPG
Арыгінальная назва Slovenská technická univerzita v Bratislave
Міжнародная назва Slovak University of Technology in Bratislava
Заснаваны 1937
Студэнты 18 000
Размяшчэнне Браціслава
Сайт stuba.sk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславеславацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самы вядомы тэхнічны ўніверсітэт Славакіі. Цяперашнюю назву ён атрымаў 13 лютага 1991 года, раней называўся Славацкім тэхнічным інстытутам ў Браціславе. З'яўляецца прадаўжальнікам традыцый Горнай акадэміі ў Банска-Шцьяўніцы, дзе былі закладзены асновы практычнай адукацыі.

Універсітэт прапануе тэхнічную адукацыю, прыцягваючы студэнтаў да даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук, інфарматыкі, будаўніцтва, архітэктуры, хіміі, харчовай прамысловасці і тэхналогіі матэрыялаў. Па дадзеных славацкага рэйтынгу "АRRА", універсітэт ўжо доўгі час з'яўляецца лепшым універсітэтам Славакіі, які рыхтуе спецыялістаў па напрамках: хімічныя тэхналогіі, камп'ютарныя і тэхнічныя навукі.

Выпускнікі ўніверсітэта - адны з найбольш запатрабаваных і высокааплатных спецыялістаў на рынку працы Славакіі. Штогод на 7 факультэтах універсітэта і ва ўніверсітэцкім інстытуце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў. Універсітэт выпускае бакалаўраў, інжынераў, магістраў і аспірантаў. Ён таксама прапануе навучанне па праграмах бесперапыннай адукацыі і МВА ў супрацоўніцтве з Тэхнічным універсітэтам у Вене.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт хімічнай і харчовай тэхналогіі
  • Архітэктурны факультэт
  • Факультэт матэрыялазнаўства і тэхналогіі ў Трнаве
  • Факультэт інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут менеджменту
  • Інстытут інжынерных даследаванняў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]