Тулунская акруга
Выгляд
Тулунская акруга | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Сібірскі край |
Адміністрацыйны цэнтр | Тулун[1] |
Дата ўтварэння | 1926—1929 |
Дата скасавання | 19 чэрвеня 1929 |
Насельніцтва (1926) | 222,1 тыс. |
Плошча | 187,3 тыс. |
Тулунская акруга (руск.: Тулунский округ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Сібірскага краю, якая існавала ў 1926—1929 гадах.
Тулунская акруга была ўтворана 28 чэрвеня 1926 года з Тулунскага і часткі Зімінскага паветаў Іркуцкай губерні. Цэнтрам акругі было прызначана сяло (пазней — горад) Тулун. Акруга была падзелена на 7 раёнаў:
- Брацкі раён. Цэнтр — сяло Брацк
- Зімінскі раён. Цэнтр — горад Зіма
- Кімільтэйскі раён. Цэнтр — сяло Кімільтэй
- Куйтунскі раён. Цэнтр — сяло Куйтун
- Ніжнеілімскі раён. Цэнтр — сяло Ніжне-Ілімск
- Ніжняудзінскі раён. Цэнтр — горад Ніжняудзінск
- Тулунскі раён. Цэнтр — сяло Тулун (з 1927 — горад)
19 чэрвеня 1929 Тулунская акруга была скасавана. Амаль усе яе раёны былі перададзены ў склад Іркуцкай акругі, а Ніжняудзінскі раён — у склад Канскай.
Насельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 222,1 тыс. чалавек. З іх рускія — 75,9 %; беларусы — 14,0 %; украінцы — 4,4 %; татары — 1,5 %; чувашы — 1,0 %.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 5 верасня 1927 сяло Тулун стала горадам
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное деление Сибири / Астраханцева И. Ф., Дудоладов А. А., Тимошенко М. И.. — Новосибирск: Западно-Сибирское книжное издательство, 1966. — 2 000 экз.