Туонэ Удайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Туонэ Удайна
Tuone Udaina
Фатаграфія Туонэ Удайна
Фатаграфія Туонэ Удайна
Род дзейнасці: цырульнік
Дата нараджэння: 27 верасня 1823(1823-09-27)
Месца нараджэння: Крк
Падданства: Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Дата смерці: 10 чэрвеня 1898(1898-06-10) (74 гады)
Месца смерці: Крк

Туонэ Удайна (далм. Tuone Udaina ці італьянізаванае Антоніа Удзіна італ.: Antonio Udina) - апошні носьбіт далмацінскай мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Туонэ нарадзіўся на востраве Велья (зараз востраў Крк, Харватыя) і служыў для лінгвістаў інфармантам мовы сваіх бацькоў, так званага вельоцкага дыялекта далмацінскай мовы, хаця ён не быў яе носьбітам у дакладным сэнсе гэтага слова. З-за рэзкага звужэння выкарыстання мовы далмацінская ўжо не была яго роднай мовай, і ён вывучышся ёй пазнеё, слухаючы паўсядзённыя зносіны бацькоў, а сам жа ў школе, а потым і ў паўсядзённых зносінах выкарыстоўваў венецыянскі дыялект італьянскай мовы, так як пасля XV стагоддзя далмацінцы падвяргаліся масавай італьянізацыі, у гарадах стаўшы часткай групы так званых далмацінскіх італьянцаў[it], а ў сельскай мясовасці - харватызацыі[en], стаўшы часткай харвацкага этнаса. Акрамя таго, да 1897 года, калі з ім працавалі лінгвісты, Туонэ ўжо 20 гадоў як не чуў далмацінскай гаврокі, больш за тое, ён амаль аглох і яго зубы выпалі. удайна працаваў цырульнікам, яго далмацінская мянушка была Бурбур ("цырульнік"). 10 чэрвеня 1898 года Удайна загінуў падчас выбуха анархісцкай бомбы падчас дарожных работ; з яго смерцью далмацінская мова вымерла.

Навуковыя даследванні[правіць | правіць зыходнік]

Турынскі лінгвіст Матэа Бартолі, які працаваў з удайнай перад яго смерцю, запісаў са словаў Удайны каля 2800 слоў і разнастайных гісторый жыцця яго сям'і. У 1906 годзе апублікаваў свае даследванні, напісаныя па-італьянску ў доктарскай дысертацыі, складзенай па-нямецку і абароненай у Венскім універсітэце Аўстра-Венгрыі пад назвай: "Далмацінская мова: старажытнараманскія моўныя рэлікты ад Веллі да Рагузы і іх месца ў Апеніна-Балканскай Раманіі" (ням.: Dalmatische: altromanische Sprachreste von Veglia bis Ragusa und ihre Stellung in der Apennino-Balkanischen Romania). Італьянскі рукапіс неўзабаве была знішчана падчас пажара, а нямецкая дысертацыя была зноў перакладзена на італьянскую мову толькі ў 2001 годзе.