Крк (горад)
| Горад | |
| Крк | |
|---|---|
| Krk | |
| 45°01′34″ пн. ш. 14°34′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Кіраўнік | Darijo Vasilić[d] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 0 ± 1 м |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 6243 чалавекі (2011) |
| Афіцыйная мова | харвацкая мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +385 51 |
| Паштовы індэкс | 51 500 |
| Аўтамабільны код | RI |
|
|
|
| grad-krk.hr (харв.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Крк (харв.: Krk, італ.: Veglia) — горад у Харватыі, адміністрацыйны цэнтр вострава Крк. Насельніцтва (20011 г.) - 6243 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Горад Крк быў вядомы ўжо ў часы Рымскай імперыі. Першапачаткова меў назву Курыкта (лац.: Curicta). У першыя стагоддзі н. э. быў добра ўмацаваны. Пасля распаду адзінай імперыі ўвайшоў у склад Візантыі, што было пацверджана дагаворам 812 г. паміж візантыйскім і франкскім імператарамі. У VII ст. пацярпеў ад нашэсця авараў, аднак хутка быў узноўлены.
У 900 г. заснавана рымска-каталіцкае біскупства Крк (лац.: Dioecesis Veglensis).
У XI ст. захоплены венецыянцамі. Горад стаў цэнтрам графства Крк, уладары якога толькі фармальна залежалі ад Венецыі. Імі быў пабудаваны магутны замак Крк. Дзякуючы высілкам графаў і біскупаў у XIV - XVI стст. горад лічыўся адным з галоўных культурных цэнтраў Харватыі.
У 1480 г. Крк зноў быў падначалены Венецыі. Апошні граф Іван VII Франкапан быў арыштаваны і памёр у венецыянскай турме. Горад і востраў кіраваліся венецыянскім губернатарам, аднак мелі пэўную аўтаномію. Большасць мясцовых дакументаў складалася на глаголіцы. У пач. XVI ст. у сувязі з пашырэннем Асманскай Порты насельніцтва значна павялічылася за лік бежанцаў з мацерыка.
У 1797 г. горад далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 1918 - 1920 гг. акупаваны Італіяй. У 1920 г. стаў часткай Югаславіі. У міжваенны перыяд пачаў развівацца турызм.
З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны занятак мясцовага насельніцтва — абслугоўванне турыстаў. Жыхары Крк маюць адзін з лепшых у Харватыі ўзроўняў жыцця. У Крк месціцца галоўны офіс буйной будаўнічай кампаніі GP Krk.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]У прыморскай частцы захавалася старая забудова, у тым ліку некалькі касцёлаў і кляштар XIII - XVIII стст. Найбольшую цікавасць уяўляюць гарадскі мур, які пачаў будавацца яшчэ ў 1 тысячагоддзі да н. э., а таксама замак сям'і графаў Франкапанаў (XIII ст.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Турыстычная інфармацыя Архівавана 30 жніўня 2012.
- Біскупства
- Замак Архівавана 24 снежня 2008.
