Тургялей
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Тургя́лей[1] (літ.: Turgeliai, традыцыйная беларуская назва — Тургелі) — мястэчка ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, за 18 км на ўсход ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Turgieli._%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%96_%28V._Ravienskaja%2C_1938%29.jpg/220px-Turgieli._%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%96_%28V._Ravienskaja%2C_1938%29.jpg)
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1511 годзе ў Тургелях быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1892 года ў Тургелях было 18 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1892 год — 277 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 588 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1837)
- Капліца-пахавальня Кабылінкіх (1850)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Тургялея
-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Капліца
-
Гарадзішча
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эдвард Паўловіч (1825—1909) — беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
У мястэчку пахаваны рэктар Віленскага ўніверсітэта, правазнаўца, эканаміст-фізіякрат Сымон Малеўскі (1759—1832).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Turgiele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 638.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тургялей
- Тургелі на сайце Radzima.org