Тургелі
Мястэчка
| ||||||||||||||||
Тургелі[1], таксама Тургя́лей[2] (літ.: Turgeliai) — мястэчка ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Тургельскай сянюніі. Месціцца на рацэ Мерачанка, за 18 км на ўсход ад Салечнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1511 годзе ў Тургелях быў пабудаваны касцёл. У 1541 годзе збудаваны мураваны касцёл з фундацыі Вацлава Мангірдовіча і Габрыяловіча[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1837 годзе касцёл адноўлены ксяндзом Габрыяловічам[3]. Каля 1892 года ў Тургелях было 18 будынкаў.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Тургелі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку студзеня 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У другой палове сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы. На тэрыторыю таксама прэтэндавала Літва.
У 1920 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Тургелі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Мястэчка на старых здымках
-
Касцёл да рэканструкцыі
-
Касцёл, 1931 г.
-
Капліца, 1933 г.
-
У мястэчку, 1938 г.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1892 год — 277 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 588 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1837)
- Капліца-пахавальня Кабылінскіх (1850)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Тургялея
-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Капліца
-
Гарадзішча
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эдвард Паўловіч (1825—1909) — беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
У мястэчку пахаваны рэктар Віленскага ўніверсітэта, правазнаўца, эканаміст-фізіякрат Сымон Малеўскі (1759—1832).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 326.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б в SgKP 1892, s. 639.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzywicki J. Turgiele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 638.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тургелі
- Тургелі на сайце Radzima.org