Туя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Туя
Thuja occidentalis1.jpg
Thuja occidentalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thuja L.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   18043
NCBI   3315
EOL   14007
GRIN   g:12106
IPNI   11717

Ту́я (Thuja) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых.

Вышыня дрэў 7—11 м (часам да 20 м), дыяметр да 30 см (у асобных экзэмпляраў да 90 см). Крона вузкапірамідальная. Ігліца на галінках лускападобная з васкавым налётам, накрыж супраціўная. Мужчынскія шышкі дробныя, круглыя, жаночыя — вялікія, яйкападобныя або прадаўгаватыя.

Ценевынослівая расліна. Жыве да 100 гадоў.

Радзіма Паўночная Амерыка.

На Беларусі інтрадукавана туя заходняя, ці негніючка і туя складкавая, або гіганцкая. Часцей вырошчваюць тую заходнюю і яе садовыя формы. Ва ўмовах Беларусі схільная да кушчэння. Каштоўная парода для азелянення населеных пунктаў. Устойлівая да гарадскіх умоў, выносіць падстрыганне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 66. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).