Ту-154

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ту-154
Ту-154Б-2 Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР («Аэрафлот») (Цюрых, Швейцарыя, 1982)
Ту-154Б-2 Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССРАэрафлот»)
(Цюрых, Швейцарыя, 1982)
Тып пасажырскі самалёт
Распрацоўшчык Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КБ «Тупалеў»
Вытворца Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Куйбышаўскі авіязавод «Авіякор»
Першы палёт 3 кастрычніка 1968
Пачатак эксплуатацыі 9 лютага 1972
Статус эксплуатуецца (прыкладна 49 адзінак 25.12.2016 год[1])
Эксплуатанты
«Алроса»,
«Белавія»
ВПС Кітая
Гады вытворчасці 19682013
Адзінак выраблена 1 026
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ту-154 у трох праекцыях

Ту-154 (па кадыфікацыі НАТА: Careless — «Бесклапотны», на слэнгу савецкіх пілотаў — «Паўрубель», «Туполь», «Вялікая Тушка», або «Аўрора»[2]) — рэактыўны пасажырскі самалёт з трыма рухавікамі, разлічаны на 152—180 пасажыраў, для авіяліній сярэдняй працягласці, распрацаваны ў 1960-х гадах у СССР у доследным канструктарскім бюро «Туполев».

Першы палёт выкананы 3 кастрычніка 1968 года. Вырабляўся серыйна з 1970[3] па 1998 год, перажыўшы некалькі мадэрнізацый. Тэмп выпуску часам дасягаў пяці машын у месяц. З 1998 па 2013 гады вялася дробнасерыйная вытворчасць самалётаў Ту-154М на самарскім заводзе «Авіякар». У лютым 2013 года завод паведаміў аб заканчэнні, з выпускам борта № 998, вытворчасці самалёта дадзенага тыпу[4].

Самы масавы савецкі рэактыўны пасажырскі самалёт, які да канца першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя заставаўся адным з асноўных самалётаў на маршрутах сярэдняй дальнасці[5]. Самы кароткі беспасадкавы маршрут, на якім выкарыстоўваецца Ту-154, — Ташкент — Наманган (189 км), а самы працяглы — Масква — Нерунгры (Якуція).

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 1970 па 1998 год пабудавана 918 самалётаў сямейства Ту-154.

19 лютага 2013 года серыйная вытворчасць Ту-154 была спынена — на Самарскім авіяцыйным заводзе «Авіякор» (былы Куйбышаўскі авіяцыйны завод, які будаваў Ту-154 пачынаючы з 1970-х гадоў) быў выпушчаны апошні самалёт сямейства з завадскім нумарам 998, дадзены борт перададзены міністэрству абароны РФ. Пасля гэтага на заводзе ў Самары будуць працягваць выконвацца рэгламентныя работы, капрамонты і розныя аперацыі па прадаўжэнню рэсурса самалётаў.

Самалёт Ту-154 стаў самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам у СССР[6][7][8]. 150 самалётаў былі экспартаваныя.

Страты самалётаў[правіць | правіць зыходнік]

Усяго ў аварыях і катастрофах страчана 72 самалёта Ту-154[9], загінула 3263 чалавека.

Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі Ту-154 (і ўсёй савецкай авіяцыі) адбылася 10 ліпеня 1985 года пад Учкудукам. Перагружаны самалёт зваліўся ў штопар па віне экіпажа. На борце знаходзілася 200 чалавек, усе яны загінулі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]