Тымгад
35°29′06″ пн. ш. 6°28′07″ у. д.HGЯO
| Тымгад* | |
|---|---|
| Timgad** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | ii, iii, iv |
| Спасылка | 194 |
| Рэгіён*** | Арабскія краіны |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1982 (6 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Тымгад ці Тамугадзі (араб. تيمقاد, лац.: Thamugadi) — старажытнарымскі горад у Паўночнай Афрыцы, знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Алжыра ў 35 км на ўсход ад горада Батна. У 1982 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Калонія Марцыяна Ульпія Траяна Тамугадзі (лац.: Colonia Marciana Ulpia Traiana Thamugadi) была заснавана як рымская ваенная калонія пры імператары Траяне каля 100 года н. э. ex nihilo (на пустым месцы) і была названа ў гонар родзічаў Траяна — маці Марцыі, старэйшай сястры Ульпіі Марцыяны і бацькі — консула Марка Ульпія Траяна Старэйшага (лац.: Marcus Ulpius Traianus Maior). Калонія, якая знаходзілася у перадгор’ях Арэса — горнага масіва Атласкіх гор[1], павінна была засцерагчы прыбярэжныя раёны ад набегаў берберскіх качэўнікаў.

Быў першапачаткова заселены ветэранамі-удзельнікамі Парфянскай кампаніі Траяна, якія атрымалі зямлю ў наваколлях. Першапачаткова спланаваны з разліку на 15 тысяч чалавек, горад з цягам часу разросся і выйшаў за межы рэгулярнай сетачнай забудовы.
Руіны Тымгада — адзін з найбольш добра захаваных прыкладаў рымскага горада, спраектаванага пад перпендыкулярную забудову ў адпаведнасці з рымскімі традыцыямі гарадской планіроўкі. Сярод будынкаў, якія захаваліся, — тэатр, тэрмы, трыумфальная арка.
Зноскі
- ↑ Старажытны горад Тымгад. UNESCO/NHK. Праверана 25 лютага 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне будынкаў у Тымгадзе (англ.)
- д/ф «Тымгад — афрыканскі Рым», Францыя, Viasat History, 2005 (руск.)
- Тымгад Архівавана 11 лютага 2016.
| Тымгад на Вікісховішчы |