Перайсці да зместу

Старая Касба ў Алжыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Касба
араб. ‎‎
36°47′00″ пн. ш. 3°03′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Алжыр
Горад Алжыр
Стан Задавальняльны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касба (араб. قصبة ‎‎) — крэпасць у старой частцы горада Алжыра. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Словам касба называюць крэпасці ў населеных пунктах Паўночнай Афрыкі.

Касба была пабудавана на руінах старажытнага фінікійскага горада Ікасіум. Гэта быў горад сярэдніх памераў, пабудаваны на ўзгорке. Горад быў падзелены на две часткі: верхнюю і ніжнюю.

У эпоху Сярэднявечча Касба была апорай міжземнаморскіх піратаў. Да пачатку XVII стагоддзя ў горадзе знаходзілася 25 000 рабоў. Сярод рабоў Касбы быў капітан іспанскага каралеўскага флоту Мігель Сервантэс, будучы аўтар рамана «Дон Кіхот»[1].

Падчас алжырскай барацьбы за незалежнасць (1954—1962) у Касбе знаходзіўся цэнтр Фронту нацыянальнага асвабаджэння (ФНА). Для супрацьдзеяння барацьбітам за незалежнасць Алжыра французы былі вымушаны засяродзіць свае сілы на Касбе[1].

У 1992 г. Касба была ўключана ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА[2].

У жніўні 2008 года інфармацыйнае агенцтва Рэйтэр паведаміла аб тым, што Касба знаходзіцца ў запушчаным стане і асобныя часткі крэпасці знаходзяцца пад пагрозай разбурэння[3]. Праблема абцяжарваецца яшчэ і тым, што дадзены раён перанаселены і патрабуе рассялення жыхароў. Колькасць людзей, якія пражываюць у Касбе вагаецца ад 40 000 да 70 000 чалавек.

Зноскі

  1. а б Ионина Н. А. Старая Касба в Алжире // Сто великих замков. — Вече 2000, 2007. — 480 с. — 20000 p. — (Сто великих). — ISBN 978-5-9533-2347-5.
  2. Касба (Старая часть) города Алжир. Всемирное наследие. Праверана 5 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  3. William Maclean (2008-09-01). "REUTERS, Willam Maclean, Aug 31, 2008". Reuters.com. Праверана 2010-06-19.