Даліна Мзаб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даліна Мзаб*
араб. مزاب‎‎**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Ghardaia.jpg
Краіна Сцяг Алжыра Алжыр
Тып культурны
Крытэрыі (ii)(iii)(v)
Спасылка 188
Рэгіён*** Афрыка
Каардынаты 32°29′14″ пн. ш. 3°40′53″ у. д. / 32.487222° пн. ш. 3.681389° у. д. (G) (O) (Я)
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1982  (6 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 188
рус.англ.фр.

Мзаб (араб. مزاب) — даліна ў паўночнай частцы Сахары, прыкладна за 500 км ад Алжыра. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Гарда. У 1982 годзе тэрыторыі плошчай каля 4 тыс. га быў нададзены статус аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Даліна заселена са старажытных часоў. У X ст. берберскімі мусульманамі-ібадзітамі было заснавана пяць ксураў — умацаваных гарадоў. У кожным з іх мячэць, падобная да крэпасці, з мінарэтам, які таксама служыў дазорнай вежай. Дамы стандартнага памеру і тыпу размяшчаюцца вакол мячэці канцэнтрычнымі кругамі. Архітэктура паселішч у даліне Мзаб разлічана як на камунальнае пражыванне, так і на захаванне павагі да прыватнага сямейнага жыцця. Мясціны да нашых дзён засталіся практычна нязменнымі, архітэктура простая, але добра прыстасаваная да ўмоў рэгіёну.

Даліна да гэтага часу выбірае спецыяльны савет для кіравання справамі насельніцтва. Аднак цяпер, пасля злучэння з Алжырам у 1962 годзе, ён не мае вялікай палітычнай значнасці. Мзаб — прыклад захавання традыцыйнага ўкладу жыцця ў гэтай частцы Зямлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.