Паслёнавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паслёнавыя
Solanum nigrum 01.JPG
Паслён чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   30411
NCBI   4070
EOL   4437
GRIN   f:1043
IPNI   30000631-2
FW   55747

Паслёнавыя (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Кветкі правільныя, ці злёгку зігаморфныя. Чашачка, вяночак і андрацэй пяцічленныя. Тычынкі размешчаны паміж пялёсткамі. Гінецэй з двух пладалісцікаў, размешчаных наўскасяк да медыяльнай плоскасці кветкі. Завязь верхняя, двухгняздовая ці, радзей, чатырохгняздовая, са шматлікімі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плацэнты масіўныя, прымацаваныя да перагародкі, якая аддзяляе гнёзды. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорны[3]. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя, асабліва паслён салодка-горкі (Solanum dulkamara)[4], утрымліваюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  4. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паслёнавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)