Тэарэма Пуасона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэарэ́ма Пуасо́на — адна з лімітных тэарэм тэорыі імавернасцей, якая з'яўляецца асобным выпадкам закону вялікіх лікаў.

Абагульняе тэарэму Бернулі на выпадак незалежных выпрабаванняў, у якіх імавернасць з'яўлення якой-небудзь падзеі залежыць ад нумару выпрабавання (схема Пуасона).

Тэарэма была ўстаноўлена С. Д. Пуасонам (1837).

Таксама тэарэма Пуасона — лімітная тэарэма тэорыі імавернасцей аб збежнасці бінаміяльнага размеркавання да размеркавання Пуасона для падзей з малой імавернасцю p пры вялікай колькасці выпрабаванняў n. Пры гэтым параметр λ=np і роўны сярэдняму ліку ажыццяўленняў зададзенай падзеі пры n выпрабаваннях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]