Перайсці да зместу

Сімеон Дэні Пуасон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімеон Дэні Пуасон
Siméon Denis Poisson
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1781(1781-06-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1840(1840-04-25)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Anne-Denise-Joséphine-Marie Poisson[d], Marie-Alexandrine Poisson[d] і Simeon Jean Charles Poisson[d]
Род дзейнасці матэматык, астраном, фізік, выкладчык універсітэта, палітык, статыстык
Навуковая сфера матэматычны аналіз, тэорыя імавернасцей, матэматыка[6], механіка, тэарэтычная фізіка[6], геаметрыя[6] і тэарэтычная механіка[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жазеф Луі Лагранж[8] і П’ер-Сімон Ляпляс[9]
Вядомыя вучні Нікала Леанар Садзі Карно
Вядомы як Размеркаванне Пуасона,
Ураўненне Пуасона,
Дужка Пуасона,
Інтэграл Пуасона,
Каэфіцыент Пуасона
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімеон Дэні Пуасон (фр.: Siméon Denis Poisson; 21 чэрвеня 1781, Піціўе, Францыя — 25 красавіка 1840, Со) — знакаміты французскі фізік і матэматык.

Бацька яго, салдат гановерскіх войскаў, дэзерціраваў з прычыны ўціску афіцэра, займаў нязначную адміністрацыйную пасаду ў горадзе Піціўе (у дэпартаменце Луары). Тут у 1781 г. нарадзіўся Пуасон. Калі сын дасягнуў падлеткавага ўзросту, бацька сам стаў яго навучаць, мяркуючы пасля накіраваць па натарыяльнай спецыяльнасці. Аднак, не бачачы, як яму здавалася, у сына здольнасцей да разумовай працы, вырашыў аддаць яго ў навучанне цырульніку. Але маладому Пуасону аднойчы даручана было зрэзаць нарыў на руцэ хворага дзіцяці, а на наступны ж дзень пацыент ад гэтай аперацыі памёр, што прывяло ў крайні адчай маладога Пуасона; ён наадрэз адмовіўся працягваць вучэнне і вярнуўся да свайго бацькі. Тады пачалася рэвалюцыя, і бацька Пуасона паспеў атрымаць больш высокую пасаду. Здарылася так, што сшыткі часопіса Політэхнічнай школы трапілі ў рукі маладога Пуасона, які пачаў праглядаць іх, і рашаць задачы, знаходзіць верныя рашэнні. Тады бацька змясціў яго ў цэнтральную школу, у Фантэнбло. Адзін з выкладчыкаў, адкрыўшы ў вучне незвычайныя здольнасці, пачаў займацца з ім і потым падрыхтаваў яго да іспыту ў політэхнічную школу, куды ў 1798 г. 17-гадовы Пуасон паступіў першым па іспыту.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Siméon Denis Poisson // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 Пуассон Симеон Дени // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  7. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 10 жніўня 2016.
  • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.549