Біномнае размеркаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біномнае размеркаванне
Фунцыя імавернасці
Функцыя імавернасці для біномнага размеркавання
Функцыя размеркавання
Функцыя размеркавання для біномнага размеркавання
Абазначэнне
Параметры – колькасць выпрабаванняў
– імавернасць поспеху кожнага выпрабавання
– імавернасць няўдачы выпрабавання
Носьбіт функцыі[en] – колькасць паспяховых выпрабаванняў
Функцыя імавернасці
Функцыя размеркавання або (рэгулярызаваная няпоўная бэта-функцыя)
Матэматычнае спадзяванне
Медыяна або
Мода або
Дысперсія
Каэфіцыент асіметрыі
Каэфіцыент эксцэсу
Энтрапія[en]
у шэнанах[en]. Для натаў[en], лагарыфм мусіць быць натуральным.
Утваральная функцыя момантаў[en]
Характарыстычная функцыя[en]
Імавернасная ўтваральная функцыя
Інфармацыя Фішэра[en]
(для вызначанага )

Біномнае размеркаванне з параметрамі і  — дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей, якое апісвае колькасць паспяховых зыходаў пры правядзенні незалежных выпрабаванняў, кожнае з якіх мае два магчымыя зыходы: поспех (з імавернасцю ) і няўдача (з імавернасцю ). Кожнае такое выпрабаванне завецца выпрабаваннем Бэрнулі[en], а шэраг зыходаў — працэсам Бэрнулі[en]. Для аднаго выпрабавання () біномнае размеркаванне адпавядае размеркаванню Бэрнулі[1]:81. Біномнае размеркаванне ляжыць у падмурку біномнага крытэрыю[en] статыстычнай значнасці[en][2].

Біномнае размеркаванне часта выкарыстоўваецца для мадэлявання[en] колькасці «паспяховых» элементаў у выбарцы[en] з вяртаннем[en] памерам з генеральнай сукупнасці памерам . Калі робіцца адбор без вяртання, выпрабаванні не незалежныя, і мадэляваць такую сітуацыю трэба з дапамогай гіпергеаметрычнага размеркавання. Аднак калі значна большае за , біномнае размеркаванне добра яго набліжае і таму часта выкарыстоўваецца.

Азначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Функцыя імавернасці[правіць | правіць зыходнік]

Выпадковая велічыня , якая мая біномнае размеркаванне з параметрамі і запісваецца як Імавернасць назірання поспехаў у выпрабаваннях Бэрнулі задаецца функцыяй імавернасці:

для , дзе

біномны каэфіцыент[en], ад якога і паходзіць імя размеркавання. Формула тлумачыцца наступным чынам: імавернасць назірання поспехаў роўная , а няўдач адбываюцца з імавернасцю . Пры гэтым паспяховымі могуць быць якія-кольвек з шэрагу выпрабаванняў, і існуе спалучэнняў з выпрабаванняў па .

Функцыя размеркавання[правіць | правіць зыходнік]

Функцыя размеркавання для мае выгляд:

дзе  — цэлая частка[en] ад .

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Няхай манетка мае імавернасць 0.3 выпасці рэшкай. Імавернасць пабачыць 4 рэшкі пры яе шасціразовым падкіданні роўная

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Няхай Тады можна запісаць дзе кожная велічыня мае размеркаванне Бэрнулі з параметрам і ўсе незалежныя адна ад адной. Ведаючы характарыстыкі размеркавання Бэрнулі і , можна знайсці матэматычнае спадзяванне і дысперсію біномнага размеркавання[1]:118:

Сувязь з іншымі размеркаваннямі[правіць | правіць зыходнік]

Размеркаванне Бэрнулі[правіць | правіць зыходнік]

Размеркаванне Бэрнулі — асобны выпадак біномнага размеркавання для [1]:81. Іншымі словамі, велічыня мае такое ж размеркаванне, як і велічыня

Паліномнае размеркаванне[правіць | правіць зыходнік]

Паліномнае размеркаванне — многавымернае абагульненне біномнага. Яно дазваляе мадэляваць сітуацыі, калі магчымых зыходаў выпрабавання больш за два.

Зноскі

  1. а б в Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 69. — ISBN 978-985-01-1043-5.
  2. Westland, J. Christopher (2020). Audit Analytics: Data Science for the Accounting Profession. Chicago, IL, USA: Springer. p. 53. ISBN 978-3-030-49091-1.