Перайсці да зместу

Тэневіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэневіль
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Род дзейнасці вынаходнік, reindeer herder

Тэневіль (каля 18901944 (?) — стваральнік першай чукоцкай пісьменнасці.

Тэневіль быў чукчам-аленяводам, жыў у тундры паблізу населенага пункта Усць-Белая. Прыкладна ў 1927-28 гадах ён самастойна стварыў пісьменнасць для чукоцкай мовы. Да сённяшняга дня дакладна не ўстаноўлена, была пісьменнасць Тэневіля ідэаграфічнай ці славесна-складовай. Многія даследчыкі гэтай пісьменнасці адзначалі абстрактны характар яе знакаў, што можа сведчыць аб прадуманасці дадзенай сістэмы пісьма.

Навукоўцамі першая чукоцкая пісьменнасць была выяўленая ў 1930 годзе савецкай экспедыцыяй, і тады ж апісана вядомым этнографам, лінгвістам, пісьменнікам і даследчыкам паўночных народаў У. Г. Багаразам  (руск.). Наколькі вядома, чукоцкае пісьмо тады не мела шырокага распаўсюджання і выкарыстоўвалася ў межах аднаго стойбішча. Мяркуюць, што акрамя самога Тэневіля, ім валодаў яго сын, з якім ён абменьваўся пасланнямі падчас выпасу аленяў. Тэневіль наносіў свае знакі на дошкі, косці, маржовыя іклы і абгорткі ад прывазных тавараў.

У 1945 годзе мастак-мастацтвазнаўца І. Лаўроў наведаў вярхоўі Анадыры дзе раней жыў Тэневіль. Там і быў знойдзены архіў аленявода — скрыня, занесеная снегам, у якой захоўваліся помнікі чукоцкага пісьменства. Тэневіль таксама распрацаваў асаблівыя знакі для лікаў на аснове дваццатычнай сістэмы злічэння, характэрнай для чукоцкай мовы. Навукоўцы налічваюць каля 1000 асноўных элементаў чукоцкага пісьменства.

Вядомы чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхеу прысвяціў Тэневілю ў 1969 годзе свой самы выбітны раман «Сон у пачатку туману».

Чукоцкае пісьмо — унікальная з’ява, якая мае вялікае значэнне пры разглядзе праблем зараджэння пісьмовых традыцый у народаў, якія знаходзяцца на дадзяржаўных этапах развіцця. Чукоцкае пісьмо — самае паўночнае з усіх, што былі распрацаваны карэнным этнасам пры мінімальным уздзеянні звонку. Канчаткова не вырашана пытанне аб крыніцах і прататыпах пісьма Тэневіля. З прычыны ізаляванасці Чукоткі ад асноўных рэгіянальных цывілізацый, яго можна разглядаць як мясцовую з’яву, узмоцненую творчай ініцыятывай генія-адзіночкі. Не выключаны ўплыў на чукоцкае пісьмо малюнкаў на шаманскіх бубнах. Само слова пісьмо (келікел) у чукоцкай мове мае тунгуса-маньчжурскую паралель.

Зноскі