Чукоцкая аўтаномная акруга
| Чукоцкая аўтаномная акруга | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Чукотский автономный округ | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 10 снежня 1930 | ||||
| Кіраўнік | Раман Валянцінавіч Копін[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | PETT і Asia/Anadyr[d][1] | ||||
| Код ISO 3166-2 | RU-CHU | ||||
| Код аўтам. нумароў | 87 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Чукоцкая аўтаномная акруга — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на крайнім паўночным усходзе краіны. Мяжуе з Якуціяй, Магаданскай вобласцю і Камчацкім краем. Абмываецца водамі Усходне-Сібірскага, Чукоцкага і Берынгава мораў.
Насельніцтва 50,5 тыс. чал. (2006). Шчыльнасць насельніцтва: 0,07 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,3 %. Нацыянальны склад (2002): рускія — 51,9 %, украінцы — 9,2 %, народы Поўначы — 31,3 % (у тым ліку: чукчы — 23,5 %, эскімосы — 2,9 %, эвены — 2,6 %, чуванцы — 1,8 %), беларусы — 1,0 %, іншыя нацыянальнасці — 6,6 %.
У Чукоцкай аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 год 20 % работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Чукотка займае другое месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі. У акрузе знаходзіцца адзіная ў азіяцкай частцы Расіі атамная электрастанцыя — Білібінская АЭС.
У склад акругі ўваходзяць астравы Урангеля, Аён, Калючын
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чукоцкая аўтаномная акруга была створана 10 снежня 1930 года. З 1977 года ў складзе Магаданскай вобласці. Выйшла з яе складу ў 1991 годзе і ў цяперашні час з’яўляецца адзінай аўтаномнай акругай, якая не ўваходзіць у склад іншага суб’екта Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #4404420-3 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Оценка численности постоянного населения на 1 января 2025 г. и в среднем за 2024 г. и компоненты её изменения — Росстат, 2025.